Еўропа (рымская правінцыя)
| Правінцыя Еўропа | |
|---|---|
| лац.: Provincia Europae | |
| | |
| Краіна |
|
| Статус | Правінцыя |
| Уваходзіць у | Дыяцэзія Фракія |
| Адміністрацыйны цэнтр | Перынтас |
| Дата ўтварэння | 314 |
| Дата скасавання | 640-я (Фемная рэформа) |
|
|
|
Правінцыя Еўропа (лац.: Provincia Europae) — правінцыя Позняй Рымскай імперыі і Візантыі, уваходзіла ў склад дыяцэзіі Фракія.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Была заснавана імператарам Дыяклетыянам (кіраваў у 284—305)[1] на тэрыторыі, што супадае з сённяшняй еўрапейскай часткай Турцыі. Сталіцай правінцыі быў горад Перынтас.
Межавала з рымскімі правінцыямі Гемімонт (на паўночным захадзе) і Радопы (на захадзе). Еўропа з’яўлялася паўвостравам і абмывалася Чорным морам на паўночным усходзе, Басфорам на ўсходзе, Мармуровым і Эгейскім морамі на поўдні і паўднёвым усходзе.
Найбуйнейшым горадам на ўзбярэжжы Чорнага мора быў Салмідэс. На ўзбярэжжы Мармуровага мора знаходзіліся Перынтас, Селімбрыя, Радоста, Каліпаль. На ўзбярэжжы Эгейскага мора і ў вусці ракі Эўрас у Сараскім заліве знаходзіўся горад Энас.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Rees, Roger. Diocletian and the Tetrarchy (англ.). — Edinburgh, UK: Edinburgh University Press, 2004.