Перайсці да зместу

Еўстахіевая труба

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Еўстахіевая труба[1] (лац.: tuba Eustachii, tuba auditiva) — канал, які злучае поласць сярэдняга вуха з насаглоткай. Названа ў гонар Барталамеа Эўстахіа, які апісаў яе, італьянскага лекара і анатама XVI стагоддзя, але ўпершыню была апісана значна раней — старажытнагрэчаскім лекарам Алкмеонам Кратонскім (V ст. да н. э.), адкрыццё якога было забыта.

Упершыню з’яўляецца ў амфібій, хоць у бясхвостых і некаторых іншых амфібій, а таксама рэптылій амфісбен яе няма, як няма і сярэдняга вуха наогул. Няма еўстахіевай трубы ў змей. Абодва гэтыя выпадкі ўяўляюць, верагодна, вынік спрашчэння. Нярэдка адтуліны абедзвюх труб злітыя ў адзінае (без’язычныя амфібіі і некаторыя рэптыліі). Марфалагічна еўстахіевая труба ўяўляе частку шчэлепавай шчыліны, а фізіялагічна служыць для ўраўнаважвання розніцы атмасфернага ціску звонку і ў поласці сярэдняга вуха.

Еўстахіевая труба служыць для доступу паветра з глоткі ў барабанную поласць, гэтак падтрымліваецца раўнавага паміж ціскам у гэтай поласці і вонкавым атмасферным ціскам, што неабходна для правільнага правядзення да лабірынта ваганняў барабаннай перапонкі.

Зноскі

  1. Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999.  — Т. 1 : А—Л. — 1999. — С. . — 736 с. — ISBN 985-11-0152-4., С.491