Ефрасіння Пскоўская

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Еўфрасіння Пскоўская)
Jump to navigation Jump to search
Ефрасіння Пскоўская
Прмц. Евпраксия Псковская.jpg
 
Смерць: 8 мая 1243(1243-05-08)
Бацька: Рагвалод-Васіль Барысавіч
Муж: Яраслаў Уладзіміравіч

Еўпраксія Пскоўская, хроснае імя Еўфрасіння (магчыма 1170-я да 1181 — 8 мая 1243, Одэмпэ) — княжна друцкая, княгіня пскоўская (не раней за 1201), ігумення пскоўскага Спаса-Прадцечанскага манастыра, святая праваслаўнай царквы — святая благаверная княгіня пскоўская.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дачка друцкага князя Рагвалода-Васіля і дачкі вял.кн. кіеўскага Ізяслава Мціславіча, сястра друцкага князя Глеба. Выхоўвалася ў полацкім Спаса-Праабражэнскім манастыры. Прыкладна ў 30-гадовым узросце выйшла замуж за пскоўскага кн. Яраслава Уладзіміравіча. Выказвалі думку, што гэта быў другі шлюб Еўпраксіі. Аднак, як паказаў Ф. Успенскі, у традыцыі Рурыкавічаў, жанчыны іх роду пасля першага шлюбу з яго ж прадстаўніком не маглі зноў выходзіць за Рурыкавіча, за баяраў не маглі выходзіць наогул[1]. Такім чынам, калі ў Еўпраксіі і быў першы шлюб, то не з Рурыкавічам, што магчыма, але малаверагодна. Аплаціла пабудову Прадцечанскай царквы.

Пазней, кінутая мужам у час нападу Батыя, заснавала на свае сродкі манастыр Іаана Хрысціцеля пры Прадцечанскай царкве. Прыняўшы там манаскі пострыг пад імем Еўпраксіі, стала ігуменняй. На перамовах пра свой пасаг з былым мужам у Одэмпэ была забіта пасынкам кн. Яраслава. Цела перавезлі ў Пскоў і пахавалі ў агароджы Спаса-Прадцечанскага манастыра.

Традыцыя мясцовага шанавання Еўпраксіі вядзецца ад прызнання наўгародскім епіскапам яўлення цудатворнасці іконы над труной Еўпраксіі. Аднак, шанаванне заставалася мясцовым яшчэ і ў канцы XVI ст. (1581).

Продкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Литвина А. Ф., Успенский Ф. Б. Знатная вдова в средневековой Скандинавии и на Руси: Матримониальные стратеги и легенды власти // Славяне и их соседи. XXV конференция памяти В. Д. Королюка: Предания и мифы о происхождении власти эпохи Средневековья и раннего Нового времени. Материалы конференции. — М., 2010. — С. 78-82

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Мельнікаў А. А. З неапублікаванай спадчыны: Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў / Аляксей Мяльнікаў. — Мн.: Выд-ва "Чатыры чвэрці", 2005. — 592 с.: іл. ISBN 985-6734-28-2. С. 111, 112.