Жаберскі замак

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Замак
Жаберскі замак
52°22′07″ пн. ш. 25°11′43″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Вёска Жабер
Дата заснавання XVII стагоддзе
Дата пабудовы XVII стагоддзе
Дата скасавання 1706
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000194шыфр 113Г000194

Жаберскі замак, таксама вядомы як замак Вішнявецкіх — колішні замак паблізу в. Жабер Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Існаваў у XVII — пачатку XVIII ст. Размяшчаўся за 3 км на паўночны захад ад вёскі, на правым беразе Ясельды, цяпер урочышча Замак. Належаў князям Дольскім[1], затым князям Вішнявецкім.[2]

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Прамавугольнае ў плане ўмацаванне (плошча каля 1,5 га) акружанае з трох бакоў вадзяным ровам (шырыня да 20 м, глыбіня 5 м), а з захаду — ракой. Умацавана высокім земляным валам з бастыёнамі на вуглах і дубовым частаколам. З наваколлем злучалася брамай і мостам.[2] На тэрыторыі замка знаходзіліся два мураваныя будынкі (або драўляныя на падмурках) — на думку М. Волкава, напэўна, палац і брама[2] (ці парахавы пограб)[1].

Замак пабудаваны прыкладна ў канцы XVI — 1-й палове XVII ст., пасля войнаў 1648—1651 і 1654—1667 гадоў значна мадэрнізаваны. У 2-й палове XVII ст. замак быў адной з цэнтральных рэзідэнцый Дольскіх, у прыватнасці Яна Караля Дольскага, які, мусіць, і займаўся мадэрнізацыяй. У канцы XVII ст. замак перайшоў да Вішнявецкіх. У 1706 годзе падчас Паўночнай вайны (1700—1721)[2] захоплены і разбураны шведамі на чале з Карлам ХІІ. Пазней не аднаўляўся і не выкарыстоўваўся[1].

Сучаснасць[правіць | правіць зыходнік]

Збярогся падмурак брамы. Тэрыторыя замка, у т.л. падмуркі будынкаў, моцна церпяць ад «чорных капацеляў»[1].

У 2015 годзе, 16—17 красавіка, археолагі з Інстытута гісторыі НАН Беларусі праводзілі даследаванні на Жаберскім замку[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 Волкаў М.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 Ткачоў М. Жаберскі замак // Архітэктура…

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ткачоў М. Жаберскі замак // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с.: іл. — ISBN 5-85700-078-5. — С. 209.
  • Ткачоў М. Жаберскі замак // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 т. Т. 2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — 702 с.: іл. — С. 421.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — 576 с.: іл. ISBN 985-11-0106-0 (т. 6), ISBN 985-11-0035-8 — С. 409.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]