Перайсці да зместу

Жагоры

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Жагоры
літ.: Žagarė
56°21′30″ пн. ш. 23°15′00″ у. д.HGЯO
Краіна  Літва
Павет Шаўляйскі
Раён Ёнішкіскі
Сянюнія Жагарская
Гісторыя і геаграфія
Першая згадка 1198
Горад з 1924
Вышыня цэнтра 77 м
Водныя аб’екты Свеце
Часавы пояс UTC+2, летам UTC+3
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 1 247 чал. (1 студзеня 2023)[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Паштовы індэкс LT-84019
zagare.lt (літ.)
Паказаць/схаваць карты
Жагоры (Літва)
Жагоры
Жагоры

Жаго́ры[2], таксама Жага́рэ (літ.: Žagarė) — горад у паўночнай Літве, на рацэ Свеце. Уваходзіць у склад Янішкаўскага раёна Шавельскага павета. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Аўкштота. Месціцца за 26 км ад Янішкаў, ля граніцы з Латвіяй.

Да 1919 года існавалі Новыя і Старыя Жагоры, падзеленыя ракой.

За часамі Вялікага Княства Літоўскага наваколле належала да велікакняжацкіх уладанняў Шавельскай эканоміі. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года паселішча трапіла ў склад Расійскай імперыі. Імператрыца Кацярына II падарыла Жагоры свайму фаварыту Платону Зубаву. У 1857 годзе паселішча набыў граф Нарышкін. Да гэтай сям’і Жагоры належалі да Першай сусветнай вайны, пасля якой горад трапіў у склад Літвы. Хутка пасля гэтага, у 1924 годзе, Жагары атрымалі статус горада.

ГодКолькасць
2001 2 315 [1]
2002 2 253 [1]
2003 2 214 [1]
2004 2 154 [1]
2005 2 111 [1]
2006 2 034 [1]
ГодКолькасць
2007 1 996 [1]
2008 1 926 [1]
2009 1 887 [1]
2010 1 816 [1]
2011 1 727 [1]
2012 1 679 [1]
ГодКолькасць
2013 1 605 [1]
2014 1 536 [1]
2015 1 500 [1]
2016 1 479 [1]
2017 1 452 [3]
2018 1 383 [4]
ГодКолькасць
2019 1 364 [5]
2020 1 309 [5]
2021 1 326 [1]
2022 1 276 [5]
2023 1 247 [1]

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

[правіць | правіць зыходнік]
  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 Resident population by city / town at the beginning of the yearState Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
  2. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 3 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — 352 с., іл. с. ISBN 978-985-508-298-0. С. 80.
  3. State Data Agency of Lithuania Праверана 18 лютага 2018.
  4. State Data Agency of Lithuania Праверана 2 чэрвеня 2019.
  5. 1 2 3 Resident population by city / town at the beginning of the yearState Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 19 чэрвеня 2022.