Жад

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Выраб з жаду і каштоўных металаў, Кітай, дынастыя Цын
Пектараль з жадэіту. Культура Мая

Жад — агульная назва мінералаў жадэіту і нефрыту. Назва паходзіць ад ісп.: piedra de ijada — «паяснічны камень» і была дана іспанцамі пры заваяванні Амерыкі ў сувязі з прыпісанымі каменю ўласцівасцямі талісмана, які вылечвае нырачныя хваробы.

У 1863 годзе французскі вучоны А. Дэмур выявіў, што гэты вязкі камень, вядомы чалавеку некалькі тысячагоддзяў, можа быць двума рознымі мінераламі. У гемалогіі жадам могуць няправільна зваць шматлікія зялёныя непразрыстыя мінералы, з прычыны таго, што на вока адрозніць іх цяжка[1].

Жад можна зблытаць з агальматалітам, амазанітам, авантурынам, грасулярам, праземам, прэнітам, серпенцінам, смітсанітам, хрызапразам.

Ужыванне[правіць | правіць зыходнік]

У старажытныя часы жад з-за сваёй трываласці і вязкасці ўжываўся для вырабу інструментаў, прылад працы і зброі. У Кітаі жад выкарыстоўваўся для вырабу прадметаў культу і знакаў дзяржаўнай улады. У Амерыцы індзейцамі жад цаніўся даражэй за золата. Пасля ўварвання заваёўнікаў мастацтва разьбы па жаду, якім віртуозна валодалі старажытныя індзейцы, было страчана. У Кітаі мастацтва разьбы па жаду развіваецца дагэтуль. Там апрацоўваецца не толькі мясцовы нефрыт, але і завазны з М'янмы жадэіт. Найбольш вядомыя цэнтры мастацкага рамяства ў Ганконгу, Пекіне і Гуанчжоу.

Існуе шмат імітацый жаду. Сярод іх найбольш вядомыя дублеты — пласцінкі з несамавітага мінерала пакрываюцца празрыстым жадэітам, прыляпляюцца зялёным клеем. Для паляпшэння колеру праводзяць афарбоўванне мінерала.

З'яўляецца сімвалам канадскай правінцыі Брытанская Калумбія.

Зноскі

  1. Гранатавы жад — гл. грасуляр, індыйскі жад — гл. авантурын, магнетытавы жад — гл. магнетыт, мексіканскі жад — зялёны вапняк, пакістанскі жад — везувіян, трансваальскі жад — гл. грасуляр.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Шуман В. Мир камня. Драгоценные и поделочные камни. — М.: Мир, 1986. С.146.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]