Перайсці да зместу

Жадэіт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Жадэіт
Формула NaAl(Si2O6)
Прымесь Ti, Mn, Mg, Ca, K, H2O
Статус IMA approved mineral and/or valid name (A)[d][1][2]
Фізічныя ўласцівасці
Колер белы, жоўты, ізумрудна-зялёны, зеленаваты, сінявата-зялёны, чорны
Колер рысы белы
Бляск шкляны, матавы, тлусты, цьмяны
Празрыстасць паўпразрысты
Цвёрдасць 6—6,5
Спайнасць сярэдняя
Злом ракавісты, няроўны
Шчыльнасць 3,25—3,35 г/см³
Сінгонія манаклінная
Аптычныя ўласцівасці
Паказчык пераламлення nα=1.654—1.673 nβ=1.659—1.679 nγ=1.667—1.693
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жадэі́т — мінерал з групы піраксенаў, сілікат натрыю і алюмінію NaAl(Si2O6). Упершыню знойдзены ў Бірме і апісаны ў 1863 годзе[3].

Крышталізуецца ў манакліннай сінгоніі. Колер белы, жоўты, ізумрудна-зялёны, зеленаваты, сінявата-зялёны, чорны. Колер рысы белы. Шчыльнасць 3,25—3,35 г/см³. Цвёрдасць 6—6,5 па шкале Моаса. Прымесі жалеза, марганцу, магнію, кальцыю, калію, вады.

Паходжанне і радовішчы

[правіць | правіць зыходнік]

Утвараецца ў метамарфічных горных пародах пад вялікім ціскам і адносна нізкай тэмпературы[3]. Утварае навалы ў серпенцінах у выглядзе лінз, жылападобных утварэнняў. Утварае лінзы ў гнейсах.

Радовішчы жадэіту ў Расіі (Заходні Саян, поўдзень Краснаярскага края, Прыпалярны Урал), у Верхняй М’янме, Гватэмале, ЗША, Казахстане, Кітаі, Мексіцы, Японіі[3].

Жадэіт выкарыстоўваецца ў якасці вырабнога каменя.

Зноскі

  1. International Mineralogical Association - Commission on new minerals, nomenclature and classification The IMA List of Minerals (February 2013) — 2013.
  2. Gottardi G., Zussman J., (not translated to en) et al. Nomenclature of Pyroxenes // Am. Mineral. / P. B. Tomascak, F. NestolaMineralogical Society of America, 1988. — Vol. 73. — P. 1123–1133. — ISSN 0003-004X; 1945-3027doi:10.2138/AM-2019-
  3. 1 2 3 Жадеит // Научно-популярный журнал о минералах «Каталог Минералов» (руск.)
  • Жадеи́т // Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 431. — 863 с. 2 000 000 экз. ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.). (руск.)