Жазеф-Банапарт (заліў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Заліў Жазеф-Банапарт — буйны заліў на поўначы Аўстраліі ў акваторыі Тыморскага мора, адносіцца да Паўночнай тэрыторыі, геаграфічныя каардынаты 14°15′ пд. ш. 128°30′ у. д.HGЯO. Плошча каля 26.780 км². Названы ў гонар Жазефа Банапарта, старэйшага брата Напалеона I, караля Неапаля (1806—1808) і пазней Іспаніі (1808—1813).

У Аўстраліі яго часта называюць Заліў Банапарта (Bonaparte Gulf).

У заліў упадаюць рэкі Орд і Вікторыя.

Басейн Банапарт з’яўляецца буйным асадкавым басейнам на дне заліва і вялікай часткай Тыморскага мора, у ім знаходзіцца шэраг дзеючых і патэнцыяльных радовішчаў нафты.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Пра заліў Жазеф-Банапарт на сайце www.tutiempo.net (ісп.)