Жазеф Феш
Жазеф Феш | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
фр.: Joseph Fesch | |||||||
![]() | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Чэзарэ Бранкадора | ||||||
Пераемнік | Карла Апіцоні | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Іў-Аляксандр дэ Марбёф Антуан-Адрыян Ламурэт (як канстытуцыйны біскуп) |
||||||
Пераемнік | Жаакен-Жан-Ксаўе д’Ізаар | ||||||
|
|||||||
Дзейнасць | калекцыянер мастацтва, каталіцкі святар, дыпламат, палітык | ||||||
Нараджэнне |
3 студзеня 1763[1][2][…] |
||||||
Смерць |
13 мая 1839[1][2][…] (76 гадоў) |
||||||
Дынастыя | Банапарты | ||||||
Бацька | Franz Fesch[d][4] | ||||||
Маці | Angela Maria Pietra-Santa[d][4] | ||||||
Прыняцце свяшчэннага сану | 1785 год | ||||||
Епіскапская хіратонія | 15 жніўня 1802 | ||||||
Кардынал з | 17 студзеня 1803 | ||||||
Аўтограф |
|
||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
Жазе́ф Феш (фр.: Joseph Fesch; 3 студзеня 1763, Аяча, Карсіканская рэспубліка — 13 мая 1839, Рым, Папская вобласць) — французскі курыяльны кардынал. архібіскуп Ліёнскі з 31 ліпеня 1802 па 13 мая 1839. Кардынал-святар з 17 студзеня 1803, з тытулам царквы Санта-Марыя-дэла-Віторыа з 11 ліпеня 1803 па 2 снежня 1822, in commendam з 2 снежня 1822 па 13 мая 1839. Кардынал-святар з тытулам царквы Сан-Ларэнца-ін-Лучына з 2 снежня 1822 па 13 мая 1839. Кардынал-протапрэсвітар з 12 верасня 1837 па 13 мая 1839.
Дзядзька (па матчынай лініі) Напалеона Банапарта, які быў узведзены пры яго садзейнічанні ў кардыналы і атрымаў кафедру архібіскупа Ліёнскага. За час Напалеонаўскіх войнаў павыкупіў не менш за 3000 карцін, якія ўтварылі ядро мастацкага музея Феша ў Аяча.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Бацька Феша, швейцарскі капітан, паступіў на французскую службу на востраве Корсіка, дзе ў 1757 годзе ажаніўся з удавой Рамаліна — бабуляй Напалеона I па маці. Такім чынам, Жазеф даводзіўся братам ад адной маці Летыцыі, маці імператара. Быў архідыяканам, але ў рэвалюцыйную эпоху перайшоў у ваеннае міністэрства і ў 1796 годзе, у час першага італьянскага паходу Банапарта, служыў французскім ваенным камісарам. З прычыны скарг на хабарніцтва вымушаны быў пакінуць службу.
У 1799 годзе Феш вярнуўся ў склад духавенства і стаў канонікам у Бастыі (на Корсіцы), у 1802 годзе — архібіскупам Ліёнскім, у 1803 годзе — кардыналам і французскім пасланцам пры Ватыкане. У 1804 годзе, напярэдадні каранацыі Напалеона I, здзейсніў царкоўны шлюб Напалеона з Жазэфінай (цывільны быў здзейснены ў 1796 годзе); тады ж атрымаў графскі тытул, званне сенатара і Вялікага капелана Францыі (Grand-Aumônier).
У 1806 годзе Феш быў прызначаны памочнікам і пераемнікам князя-прымаса Дальберга; гэта прызначэнне выклікала пратэст нават з боку прыхільнага да Напалеона рэгенсбургскага сейма. У 1811 годзе Феш быў прэзідэнтам сабору французскага духавенства ў Парыжы, выказаўся тут выразна супраць зневажальнага абыходжання Напалеона з Папам Піем VII і гэтай сваёй нечаканай самастойнасцю выклікаў моцны гнеў Напалеона, які адправіў яго ў ганаровую ссылку ў Ліён.
Пасля ўварвання саюзнікаў на французскую тэрыторыю Феш разам са сваёй сястрой Летыцыяй бег у Рым, дзе і правёў астатак жыцця. Пасля яго смерці яго велічэзная карцінная галерэя была з большага прададзена і выручка выкарыстана па яго завяшчанні на дабрачынныя справы. Пій IX заплаціў 2500 тыс. франкаў за «Святога Ераніма» Леанарда да Вінчы, якога Феш склаў з дзвюх дошак; з іх адна, паводле падання, служыла перш вечкам скрыні. Перапіска кардынала з Напалеонам I была апублікавана ў 1855 годзе.
Жазеф Феш у творах мастацтва
[правіць | правіць зыходнік]- Мастак Жан-Жорж Вібер намаляваў як Феш гуляе ў шахматы з Напалеонам Банапартам і атрымлівае перамогу на карціне «Шах!».
- У фільме «Напалеон: шлях да вяршыні» (Францыя, Італія, 1955) ролю Жазефа Феша выконвае акцёр Умберта Мелнаці
Зноскі
- ↑ а б Joseph Fesch // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Joseph Fesch // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Union List of Artist Names — 2018. Праверана 25 кастрычніка 2018.
- ↑ а б Lundy D. R. The Peerage
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Водовозов В. В. Феш, Иосиф // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Alvazzi del Frate P. Fesch, Joseph / P. Alvazzi del Frate // Dizionario biografico degli Italiani : (it) / Fiorella Bartoccini, Mario Caravale, dir.; Giuseppe Pignatelli, red. capo. — Roma : Istituto della Enciclopedia italiana, 1997. — Vol. 47 : Ferrero — Filonardi. — P. 277–280. — XV, 832 p. — OCLC 465714425.
- Morembert T. de. Fesch (Joseph) / T. de Morembert // Dictionnaire de biographie française : (fr) / publ. sous la dir. de Roman d'Amat,... ; avec le concours de nombreux collaborateurs. — Paris-VI : Letouzey et Ané, 1975. — Col. 1196–1200. — 1528 col. — OCLC 35628221.
- Нарадзіліся 3 студзеня
- Нарадзіліся ў 1763 годзе
- Нарадзіліся ў Аяча
- Памерлі 13 мая
- Памерлі ў 1839 годзе
- Памерлі ў Рыме
- Банапарты
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна
- Кавалеры ордэна Залатога руна
- Кавалеры ордэна Залатой шпоры
- Асобы
- Нарадзіліся ў Аяче
- Кардыналы Францыі
- Кардыналы Пія VII
- Графы Імперыі (Францыя)
- Кардыналы-протапрэсвітары
- Калекцыянеры Францыі
- Архібіскупы ліёнскія
- Постаці Першай імперыі
- Вялікія афіцэры імперыі
- Члены Ахавальнага сената