Жазэ ды Аншыета

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Жазэ ды Аншыета
ісп.: José de Anchieta
Дата нараджэння 19 сакавіка 1534[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 9 чэрвеня 1597(1597-06-09)[1][3][…] (63 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
У ліку каталіцкі святы
Дзень памяці 9 чэрвеня
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Хасэ дэ Анчыета (ісп.: José de Anchieta), Жазэ́ ды Аншые́та (парт.: José de Anchieta; 19 сакавіка 1534, Сан-Крыстобаль-дэ-ла-Лагуна — 9 чэрвеня 1597, Рэрытыба) — езуіцкі місіянер іспанска-канарскага[4][5] паходжання ў Паўднёвай Амерыцы, святы Рымска-Каталіцкай Царквы. Кананізаваны 3 красавіка 2014 года. Дзень шанавання — 9 чэрвеня.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Жазэ ды Аншыета нарадзіўся ў Сан-Крыстобаль-дэ-ла-Лагуна на востраве Тэнэрыфэ (Канарскія астравы, Іспанія) у сям’і Хуана Лопеса дэ Анчыеты і Менсіі Дыяс Клавіха. Хуан Лопес быў баскам, перасяліўся на востраў пасля няўдалага паўстання супраць Карла V. Менсія Дыяс была дачкой хрышчонага яўрэя з Кастыліі.

У 14 гадоў Жазэ пераехаў у Партугалію для навучання ў Каімбрскім ўніверсітэце. У 1551 годзе прыняты ў ордэн езуітаў. З прычыны туберкулёзу костак стан яго здароўя пагоршыўся. Таму ў 1553 годзе яго накіравалі ў Бразілію, дзе разам з іншымі 12 місіянерамі ён заснаваў паселішча Сан-Паўлу, дзе займаўся хрысціянізацыяй індзейцаў тупі, вывучаў іх мову.

У 1555 годзе частка індзейцаў усходу Бразіліі паўстала супраць партугальцаў і перайшла на бок французскіх каланістаў-гугенотаў. Жазэ ды Аншыета ўдзельнічаў у ваенных дзеяннях супраць французаў, вёў перамовы з індзейскімі правадырамі, каля 3 месяцаў заставаўся сярод іх як пасол. Склаў план каланізацыі Бразіліі, які прадугледжваў вылучэнне часткі зямель для індзейскіх місіянерскіх вёсак. У 1574 годзе план ухвалены каралём.

Пасля заканчэння вайны ў 1570 годзе Жазэ выкладаў у езуіцкім калегіуме ў Рыа-дэ-Жанэйра. У 1577—1591 гадах узначальваў езуіцкую місію ў Рэрытыбе, дзе працягваў вывучэнне індзейскай культуры і прыроды Бразіліі. Памёр 9 чэрвеня 1597 года пасля працяглай хваробы.

Шанаванне[правіць | правіць зыходнік]

Жазэ ды Аншыета і ягуар. Малюнак 1893 года.

Нягледзячы на сталыя праблемы са здароўем, Жазэ ды Аншыета шмат вандраваў па Бразіліі, пры гэтым лічыўся «бацькам беднякоў, лекарам хворых і пацярпелых, дарадцам губернатараў, але, перш за ўсё, сябрам і абаронцам індзейцаў у іх вёсках»[6]. Яму прыпісваліся цуды лекавання, уменне паднімацца ў паветра падчас пропаведзяў для тупі. Аднойчы з дапамогай божага слова ён нібы абараніўся ад ягуара. Пасля смерці грабніцу Жазэ наведвалі тыя, хто хацеў абараніцца ад дзікіх звяроў. Часам яго называюць апосталам і бацькам хрысціян Бразіліі.

22 чэрвеня 1980 года беатыфікаваны Папам Янам Паўлам II. 3 красавіка 2014 года кананізаваны Папам Францыскам.

Святы Жазэ ды Аншыета глыбока шануецца ў Бразіліі і на Канарскіх астравах.

Літаратурная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

Жазэ ды Аншыета пакінуў багатую эпісталярную спадчыну[7][8], у тым ліку нататкі пра гістарычныя падзеі, індзейскую культуру і прыроду Бразіліі. Таксама ён аўтар тэатральных відовішчаў, рэлігійных вершаў Poema à Virgem і паэмы De Beata Virgine Dei Matre Maria у стылі барока.

Апублікаваныя пры жыцці працы:

Лісты і творы пісаў на лацінскай, іспанскай, партугальскай мовах і мове тупі.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]