Жазэ I
Жазэ I Рэфарматар José I "o Reformador" | ||
![]() | ||
![]() | ||
| ||
---|---|---|
31 ліпеня 1750 — 24 лютага 1777 | ||
Папярэднік | Жуан V | |
Пераемнік | Марыя I | |
Дзейнасць | кароль | |
Нараджэнне | 6 чэрвеня 1714 палац Ribeira, Лісабон, Партугалія | |
Смерць | 24 лютага 1777 (62 гады) палац Сінтра, Сінтра, Партугалія | |
Пахаванне | ||
Дынастыя | Дынастыя Браганса | |
Бацька | Жуан V | |
Маці | Марыя Ганна Аўстрыйская | |
Жонка | Марыяна Вікторыя Іспанская | |
Дзеці | Марыя I, Infanta Mariana Francisca of Portugal[d], Infanta Maria Doroteia of Portugal[d] і Infanta Benedita of Portugal[d] | |
Аўтограф | ![]() | |
Узнагароды | ||
Жазэ́ I (парт.: D. José I, o Reformador; 6 чэрвеня 1714, палац Рыбейра, Лісабон, Партугалія — 24 лютага 1777, палац Сінтра, Сінтра, Партугалія) — кароль Партугаліі і Альгарвы з 31 ліпеня 1750, сын Жуана (Іаана) V.
Пасля смерці бацькі ўступіў на прастол у 1750. Усе справы кіравання дзяржавай падаў маркізу дэ Памбалу, сам жа аддаўся задавальненням. Пры ім адбылося разбуральнае Лісабонскае землетрасенне 1755 года. Замах на жыццё караля, які меў месца ў 1758 (гл. Авейру), паслужыла нагодай да выгнання з Партугаліі езуітаў. Памёр пасля працяглай хваробы, падчас якой рэгенцтва належала яго жонцы Марыяне Вікторыі, дачцы іспанскага караля Філіпа V. Жазэ атрымлівала ў спадчыну яго старэйшая дачка Марыя I.
Сям'я[правіць | правіць зыходнік]
У 1732 годзе Жазэ жаніўся на Марыяне Вікторыі, дачцы іспанскага караля Філіпа V. Ад гэтага шлюбу нарадзіліся чатыры дочкі:
- Марыя I (1734—1816),
- Марыя Ганна Францыска (1736—1813),
- Марыя Францыска Даратэя (1739—1771),
- Марыя Францыска Бенедыкта (1746—1829).
Шлюбы дочак[правіць | правіць зыходнік]
Не маючы спадчыннікаў мужчынскага полу, кароль Жазэ ў 1760 годзе выдаў сваю старэйшую дачку Марыю I за свайго роднага брата, Педру. У 1777 годзе малодшая дачка — Марыя Францыска Бенедыкта — выйшла замуж за свайго роднага пляменніка — старэйшага сына Марыі I — Жазэ. Дзве іншыя дочкі засталіся незамужнімі.
Папярэднік: Жуан V |
Кароль Партугаліі 1750—1777 |
Пераемнік: Марыя I |