Жазі Бартэль
Жазі Бартэль | |
---|---|
Пол | мужчынскі пол |
Спецыялізацыя | лёгкая атлетыка |
Нарадзіўся |
24 красавіка 1927[1][2][3] |
Памёр |
7 ліпеня 1992[3] (65 гадоў) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Рост | 173 см |
Вага | 68 кг |
Алімпійскія ўзнагароды | ||
Лёгкая атлетыка | ||
Золата | Хельсінкі 1952 | 1500 м |
Жазі Бартэль (фр. і люксемб. Josy Barthel; 24 красавіка 1927, Мамер, Люксембург — 7 ліпеня 1992, Люксембург) — лёгкаатлет, адзіны люксембургскі ўладальнік алімпійскага золата.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся Жазі Бартэль у мястэчку Мамер. У 1947 і 1948 гг Бартэль на чэмпіянатах свету сярод ваенных заваяваў тры залатыя медалі ў бегу на сярэднія дыстанцыі. На Алімпійскіх гульнях 1948 года ў Лондане ён заняў месца ў дзясятцы. У 1952 годзе ў Хельсінкі Жазі Бартэль заняў першае месца ў бегу на 1500 метраў з алімпійскім рэкордам, стаўшы другім спартсменам у гісторыі, хто прынёс Люксембургу медаль Алімпіяды і да гэтага часу застаецца адзіным люксембургскім алімпійскім чэмпіёнам.
Таксама ён прымаў удзел і на Летняй Алімпіядзе 1956 года, але медаляў не заваяваў, пасля чаго завяршыў выступленні.[4]
У 1962—1972 гг Бартэль узначальваў Люксембургскую лёгкаатлетычную федэрацыю,[5] а ў 1973—1977 годзе — Алімпійскі камітэт Люксембурга.
У гонар Жазі Бартэля ў сталіцы краіны быў названы стадыён, на якім праводзіць свае хатнія сустрэчы зборная Люксембурга па футболу.[6]
Зноскі
- ↑ Josef Barthel // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Joseph Barthel // World Athletics Database
- ↑ а б Josy Barthel // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Josy Barthel Biography and Olympic Results Архівавана 21 чэрвеня 2011.
- ↑ History of LFA Архівавана 20 чэрвеня 2017.
- ↑ Racing FC Union Lëtzebuerg > Les stades > Stade Josy Barthel Архівавана 28 сакавіка 2007.
- Нарадзіліся 24 красавіка
- Нарадзіліся ў 1927 годзе
- Нарадзіліся ў Люксембургу
- Памерлі 7 ліпеня
- Памерлі ў 1992 годзе
- Памерлі ў Люксембургу
- Выпускнікі Гарварда
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Мамеры
- Спартсмены Люксембурга
- Алімпійскія чэмпіёны па лёгкай атлетыцы
- Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1952 года
- Адзіныя алімпійскія чэмпіёны ад сваёй краіны