Жаклін Кенэдзі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Жаклін Кенедзі)
Жаклін Кенэдзі
англ.: Jacqueline Lee Bouvier Kennedy Onassis
Імя пры нараджэнні англ.: Jacqueline Lee Bouvier
Род дзейнасці журналістка, літаратурны рэдактар, свецкая львіца, пісьменніца, мадэль
Дата нараджэння 28 ліпеня 1929(1929-07-28)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 19 мая 1994(1994-05-19)[1][2][…] (64 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Бацька John Vernou Bouvier III[d][5]
Маці Janet Lee Bouvier[d][5]
Муж JFK і Арыстоцель Анасіс
Дзеці Arabella Kennedy[d], Caroline Kennedy[d], John F. Kennedy Jr.[d] і Patrick Bouvier Kennedy[d]
Месца працы
Альма-матар
Партыя
Узнагароды і прэміі
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Народжаная Жаклін Буўе (фр.: Jacqueline Bouvier), у першым шлюбе Кенэдзі (англ.: Kennedy), у другім Анасіс (англ.: Onassis; 28 ліпеня 1929 — 19 мая 1994) — шырока вядомая як Джэкі (англ.: Jackie) — першая ледзі ЗША з 1961 па 1963. Адна з самых папулярных жанчын свайго часу, заканадаўца мод і прыгажосці ў Амерыцы і Еўропе, гераіня свецкай хронікі. Працавала рэдактарам у некалькіх выдавецтвах.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1951 годзе Джон Кенэдзі пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай Жаклін Був’е. Яна адразу ўразіла яго сваёй інтэлігентнасцю і дзіўнай прыгажосцю, вылучалася на фоне іншых жанчын. 12 красавіка 1953 года адбыўся шлюб сенатара Кенэдзі і Жаклін Був’е. Маці чатырох дзяцей, з якіх выжылі толькі двое: Караліна (нар. 1957) і Джон-малодшы (1960—1999, загінуў у авіякатастрофе).

22 лістапада 1963 года ў горадзе Даласе (штат Тэхас) муж Жаклін Джон Кенэдзі — трыццаць пяты прэзідэнт дзяржавы ЗША, які ехаў разам з Жаклін у прэзідэнцкім аўтамабілі картэжа, быў смяротна паранены стрэлам з вінтоўкі і сканаў у Даласкай бальніцы.

Затым, з 1968, жонка грэчаскага мільярдэра Арыстоцеля Анасіса (да яго смерці ў 1975).

За фатаграфію аголенай Жаклін Анасіс знакаміты папарацы Рон Галела (англ.: Ron Galella) атрымаў 1.200.000 $. У 1970 годзе пад выглядам садоўніка-мексіканца, начапіўшы самбрэра і вусы і схаваўшы камеру ў тачку з дзёрнам, Галела прабраўся на дбайна ахоўны востраў — прыватную ўласнасць Анасіса і зрабіў здымак Жаклін топлес. У тым жа годзе фатаграфіі аголенай Жаклін Кенэдзі Анасіс былі апублікаваныя ў парнаграфічным амерыканскім часопісе «Hustler», што прынесла яму сапраўдны поспех.

Памерла ад раку ва ўзросце 64 гадоў.

Зноскі

  1. а б Jacqueline Kennedy Onassis // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Lundy D. R. Jacqueline Lee Bouvier // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  4. https://ancexplorer.army.mil/publicwmv/index.html#/arlington-national/
  5. а б Kindred Britain
  6. LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.