Жак-Луі Давід

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Жак-Луі Давід
Фатаграфія
Давід, аўтапартрэт (1794)
Імя пры нараджэнні:

Jacques-Louis David

Дата нараджэння:

30 жніўня 1748(1748-08-30)

Месца нараджэння:

Парыж, Каралеўства Францыя[d][1]

Дата смерці:

29 снежня 1825(1825-12-29) (77 гадоў)

Месца смерці:

Брусель[d], адміністрацыйная акруга Брусель-Сталіца[d], Брусельскі сталічны рэгіён, Бельгія

Месца пахавання:

Grave of Jacques-Louis David[d][2]
Пер-Лашэз

Грамадзянства:

Flag of France.svg Францыя

Бацька:

гістарычны жывапіс

Жонка:

Charlotte David[d]

Дзеці:

Charles-Louis Jules David[d], Laure-Emilie-Felicite David, La Baronne Meunier[d], Eugène David[d] і Pauline Jeanne David[d]

Жанр:

неакласіцызм

Вучоба:

Акадэмія Святога Лукі[d]
Каралеўская акадэмія жывапісу і скульптуры

Заступнікі:

Напалеон I Банапарт

Узнагароды:
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

Жак-Луі Давід (фр.: Jacques-Louis David; 30 жніўня 1748, Парыж — 29 снежня 1825, Брусель) — французскі мастак, заснавальнік французскага неакласіцызму.

У 1775—1780 гг. навучаўся ў Французскай акадэміі ў Рыме, дзе вывучаў антычнае мастацтва і творчасць майстроў эпохі Адраджэння. У 1783 годзе абраны членам Акадэміі жывапісу.

Актыўна ўдзельнічаў у рэвалюцыйным руху, у 1792 г. абраны дэпутатам Нацыянальнага Канвента, галасаваў за смерць караля Людовіка XVI. Далучыўся да радыкальна-экстрэмісцкага крыла рэвалюцыянераў на чале з Маратам і Рабесп'ерам. З'яўляўся членам Камітэта грамадскай бяспекі, у якасці якога падпісваў загады аб арышце «ворагаў рэвалюцыі». У 1794 годзе пасля тэрмідарыянскага перавароту заключаны ў турму за рэвалюцыйныя погляды.

У 1797 годзе стаў сведкам ўрачыстага ўезду ў Парыж Напалеона і з тых часоў становіцца яго палкім прыхільнікам.

Пасля паразы Банапарта пры Ватэрлоа (1815) бяжыць у Швейцарыю, затым пераехаў у Брусель, дзе пражыў да канца жыцця. Пахаваны на могілках святой Гудулы ў Бруселі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Жак-Луі Давід