Жак Брэль

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Жак Брэль
Jacques Brel
Jacques Brel 1955.jpg
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 8 красавіка 1929(1929-04-08)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 9 кастрычніка 1978(1978-10-09)[2][4][…] (49 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Музычная дзейнасць
Прафесіі
Інструменты гітара і голас[d]
jacquesbrel.be
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Жак Брэль (англ.: Jacques Brel; 8 красавіка 1929, Схарбек, Бельгія — 9 кастрычніка 1978, Бабіньі, Францыя) — бельгійскі франкамоўны паэт, бард, акцёр і рэжысёр.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Схарбеку (Брусельскі сталічны рэгіён). З ранняга ўзросту ўдзельнічаў у аматарскіх спектаклях. Бацька Жака працаваў у Cominex, імпартна-экспартнай фірме, а пазней стаў судырэктарам кампаніі, якая выпускала кардонныя вырабы. Ён прымусіў сына далучыцца да сямейнага бізнесу, хоць Жак не меў да гэтага ніякай схільнасці.

У 1951 годзе Брэль ажаніўся з Тэрэзай Міхільсен (Мішэльсен), у тым жа годзе ў іх нарадзілася дачка Шанталь. З 1952 года пісаў песні, якія ён выконваў у сямейным коле або на вечарынках у брусельскіх кабарэ. У 1953 годзе выйшла яго першая пласцінка на 78 абаротаў — яе чакаў правал. Неўзабаве пасля гэтага Брэль з’ехаў у Парыж на запрашэньне вядомага дзеяча культуры Жака Канеці, які адкрыў талент маладога бельгійца. У 1955 годзе жонка з дзецьмі пераехалі да яго ў Францыю.

У лютага 1954 года Брэль запісаў кружэлку з 9 песень на студыі «Філіпс», але ні камерцыйнага, ні творчага поспеху яна не прынесла. У тым жа годзе Канеці адправіў спевака ў туры: Брэль выступаў у розных гарадах Бельгіі і Францыі, у Амстэрдаме, Лазане, Паўночнай Афрыцы.

У 1956 годзе Брэль пачаў супрацоўнічаць з піяністам-акампаніятарам і аркестрантам Франсуа Раберам, у 1957 годзе ў яго з’явіўся другі акампаніятар, Жэрар Жуанест — для канцэртных выступленняў. Яго чарговы альбом атрымаў Гран-пры Акадэміі Шарля Кро. З 1958 года Брэль актыўна выступаў у прэстыжных залах «Алімпія» і «Бабіно», «Альгамбра».

У кастрычніку 1965 года Брэль гастраляваў па Савецкім Саюзе: у яго турнэ ўвайшлі Баку, Масква, Ленінград, Тбілісі. На піку поспеху ў 1966 годзе Брэль вырашыў пакінуць сцэну. 16 мая 1967 года ў Рубэ адбыўся яго апошні канцэрт.

У 1967 годзе Брэль дэбютаваў як кінаакцёр ў фільме Андрэ Каята «Прафесійная рызыка» у ролі настаўніка, якога з помсты вучаніца абвінавачвае ў згвалтаванні. У 1968 годзе — у спектаклі «Чалавек з Ламанчы» Дэйла Васермана, у якім сыграў адразу дзве ролі: Дон Кіхота і Сервантэса. У 1971 годзе Марсель Карнэ зняў Брэля ў сваёй карціне «Забойцы імем парадку», дзе ён сыграў ролю служкі правасуддзя, які ўступае ў барацьбу са злачынцамі-паліцыянтамі. Эдуар Малінаро выкарыстаў яго камедыйнае дараванне ў сваіх стужках «Мой дзядзька Бенжамен» (1969) і «Зануда» (1973), а Клод Лелуш — у бурлескнай ролі ў карціне «Прыгода — гэта прыгода» (1972). Брэль таксама сам паставіў два фільмы («Франц», 1971 і «Дзікі Захад», 1973). У 1973 годзе Жак растаўся і з кінематографам.

Жак Брэль сканаў 9 кастрычніка 1978 года ў парыжскім прыгарадзе Бабіньі з-за тромбаэмбаліі лёгачнай артэрыі. Таксама трыма месяцамі раней лекары выявілі ў яго рак. Пахаваны спявак на Маркізскіх астравах — побач з Полем Гагенам. Намаляваны на бельгійскай паштовай марцы 1988 года.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118514954 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 2,0 2,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Jacques Brel // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Jacques Brel // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Jacques Brel // Find a Grave — 1995. — ed. size: 165000000 Праверана 9 кастрычніка 2017.