Жак Віён
| Жак Віён | |
|---|---|
| фр.: Jacques Villon | |
| | |
| Дата нараджэння | 31 ліпеня 1875[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 9 чэрвеня 1963[1][2][…] (87 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Бацька | Жусцін-Ісідор Эжэн Дзюшан[d] |
| Маці | Lucie Duchamp[d] |
| Род дзейнасці | мастак, палітычны карыкатурыст, мастак-гравёр, ілюстратар, скульптар, графік, дзеяч выяўленчага мастацтва, дзеяч мастацтваў |
| Вучоба | |
| Узнагароды | |
Жак Віён (фр.: Jacques Villon, сапраўднае імя — Гастон Эміль Дзюшан (Gaston Émile Duchamp); 31 ліпеня 1875, Данвіль, Эр — 9 чэрвеня 1963, Пюто) — французскі жывапісец і графік.
Жыццё і творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Ж. Віён нарадзіўся ў шматдзетнай сям’і натарыуса. Ён быў старэйшым братам вядомых мастакоў Раймона Дзюшана-Віёна, Марселя Дзюшана і Сюзанны Дзюшан. Пасля заканчэння школы Ж. Віён вывучае ў Руане права і потым некоторое час працуе натарыусам. У 1894 годзе ён пакідае Нармандыю і прыязджае ў Парыж. У тым жа годзе ён мяняецца імя на псеўданім, прыняты ім у гонар любімых ім аўтараў — А. Дадэ і Ф. Віёна. У 1894—1906 гадах мастак як карыкатурыст супрацоўнічае з рознымі парыжскімі газетамі і часопісамі (напрыклад, з Gil Blas, Chat Noir і L’Assiette au beurre). Акрамя гэтага, ён стварае шэраг плакатаў у стылі Тулуз-Латрэка — за перыяд з 1899 па 1909 гады ён выпускае 60 каляровых плакатаў.
У 1910 годзе Ж. Віён пераезжае ў невялікі горад Пюто пад Парыжам, дзе жыве да канца сваёй жыцця. Тут ён стварыў каля 700 палотнаў. У 1913 годзе мастак прымае ўдзел у знакамітай нью-ёркскай выставе сучаснага мастацтва — Эрморы-шоу. У 1910 годзе ён становіцца адным з стваральнікаў групы мастакоў-кубістаў Пюто. У 1912 годзе Ж.Віён сумесна з такімі майстрамі, як Марсель Дзюшан, Хуан Грыс, Франсіс Пікабіа і Альбер Глез, арганізоўваюць кубісцкую групу Залатое сячэнне (Section d’Or).
Пасля заканчэння Першай сусветнай вайны Ж.Віён захапляецца графічным мастацтвам, аднак не астаўляе і жывапіс. У 1919 годзе паяўляюцца яго першыя абстрактныя работы. У 1940—1960-я гады мастак шмат займаецца кніжным ілюстраваннем.
Зноскі
- 1 2 Jacques Villon
- 1 2 Jacques Villon // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118768506 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
- Нарадзіліся 31 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1875 годзе
- Нарадзіліся ў дэпартаменце Эр
- Памерлі 9 чэрвеня
- Памерлі ў 1963 годзе
- Памерлі ў дэпартаменце О-дэ-Сен
- Пахаваныя ў Францыі
- Выпускнікі Акадэміі Жуліяна
- Вялікія афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
- Узнагароджаныя французскім Ваенным крыжам 1914—1918
- Камандоры ордэна Акадэмічных пальмаў
- Камандоры французскага Ордэна мастацтваў і літаратуры
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Памерлі ў Пюто
- Мастакі Францыі XIX стагоддзя
- Мастакі Францыі XX стагоддзя
- Графікі Францыі
- Скульптары Францыі