Перайсці да зместу

Жак Капо

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Жак Капо
фр.: Jacques Copeau
Дата нараджэння 4 лютага 1879(1879-02-04)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 20 кастрычніка 1949(1949-10-20)[4][5][…] (70 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія тэатральны рэжысёр, драматург, кінарэжысёр, пісьменнік, тэатральны акцёр, перакладчык, акцёр, рэжысёр
Узнагароды
IMDb ID 0178575
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жак Капо (англ.: Jacques Copeau; 4 лютага 1879(1879-02-04)[1][2][…], Парыж[3]20 кастрычніка 1949(1949-10-20)[4][5][…], Бон[3]) — французскі рэжысёр, акцёр, тэатрны дзеяч, адзін з заснавальнікаў сучаснай французскай рэжысуры.

Вучыўся ў Сарбоне. У 1913 годзе ў Парыжы заснаваў тэатр «В’ё каламб’е» («Тэатр старой галубятні»), кіраваў ім да 1924 года. Ставіў п’есы Мальера, У. Шэкспіра, К. Гальдоні, К. Гоцы, М. Гогаля, П. Мерымэ, творы сучасных яму драматургаў («Крамдэйр стары» Ж. Рамэна, 1920; «Мішэль Аклэр» Ш. Вільдрака, 1922). Імкнуўся ствараць паэтычна філасофскія спектаклі, адстойваў выхаваўча-этычнае значэнне мастацтва. У 1915 годзе адкрыў тэатральную школу. Як акцёр выканаў ролі: Жака («Як вам гэта спадабаецца» Шэкспіра), Івана Карамазава («Браты Карамазавы» паводле Ф. Дастаеўскага). У 1936—1940 гадах працаваў у тэатры «Камеды Франсэз». Аўтар п’ес «Ранішні туман» (1897), «Родны дом» (1924) і інш.[7]

  1. а б Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 12 жніўня 2015.
  2. а б Jacques Copeau // Léonore databaseministère de la Culture. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б в г Копо Жак // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. а б Копо Жак // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  5. а б Jacques Copeau // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. https://www.landrucimetieres.fr/spip/spip.php?article1403
  7. Капо // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).