Жак Мано

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Жак Мано
фр.: Jacques Monod
Дата нараджэння 9 лютага 1910(1910-02-09)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 31 мая 1976(1976-05-31)[1][2][…] (66 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Lucien Monod[d]
Маці Charlotte MacGregor[d][4]
Жонка Odette Monod-Bruhl[d]
Дзеці Philippe Monod[d]
Род дзейнасці біёлаг, біяхімік, генетык, урач, змагар Французскага супраціву
Навуковая сфера біялогія
Месца працы
Альма-матар
Партыя
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жак Люсьен Мано (фр.: Jacques Lucien Monod; 9 лютага 1910, Парыж, Францыя — 31 мая 1976, Каны, Францыя) — французскі біяхімік і мікрабіёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне у 1965 годзе (сумесна з Франсуа Жакобам і Андрэ Львофам) «за адкрыцці, якія тычацца генетычнага кантролю сінтэзу ферментаў і вірусаў».

Замежны член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1968)[6], Лонданскага каралеўскага таварыства (1968)[7].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 9 лютага 1910 года ў Парыжы ў сям’і французскага мастака і амерыканкі з Мілуокі, ЗША. У 1917 годзе разам з сям’ёй пераехаў на поўдзень Францыі, дзе правёў большую частку свайго дзяцінства. Сваёй цікавасцю да біялогіі Жак быў шмат у чым абавязаны свайму бацьку, які быў вельмі эрудзіраваным чалавекам і шмат чытаў Дарвіна. Вучыўся ў Канскім ліцэі, у 1928 годзе паступіў на факультэт прыродазнаўчых навук у Парыжы, тады яшчэ не ўсведамляючы, што веды, якія даюцца там, адставалі па меншай меры на дваццаць гадоў ад сучаснай біялагічнай навукі. Тымі, хто дапамог яму ў гэты перыяд часу ў выбары правільнага напрамка і прышчапілі цікавасць да мікрабіялогіі і фізіялагічнай генетыкі, былі Жорж Тэсье, Андрэ Львоф, Барыс Эфрусі, Луі Рапкін.

У 1941 годзе атрымаў доктарскую ступень у натуральных навуках. Пасля перыяду выкладання на факультэце навук у 1934 годзе і ў Каліфарнійскім тэхналагічным інстытуце у 1936 годзе, Мано пераходзіць у Інстытут Пастэра, дзе ў той час вызвалілася пасада дырэктара лабараторыі на факультэце Андрэ Львофа. У 1954 годзе Мано становіцца дэканам факультэта клетачнай біяхіміі, а ў 1959 годзе прафесарам хіміі метабалізма ў Сарбоне. У 1967 годзе атрымлівае пасаду прафесара ў Калеж дэ Франс. У 1971 годзе Мано становіцца дырэктарам Пастэраўскага інстытута.

У 1938 годзе Мано ажаніўся з Адэт Бруль (фр.: Odette Bruhl). У іх нарадзілася двое сыноў-двайнят, Аліўе і Філіп.

Жак Мано памёр у 1976 годзе і быў пахаваны на могілках Гран-Жас (фр.: Grand Jas) ў Канах (на Блакітным Беразе).

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Кнігі[правіць | правіць зыходнік]

  • У 1971 годзе была апублікаваная яго кніга «выпадковасць і неабходнасць» («Chance and Necessity»), якая асвятляе прыроду клеткавых біяхімічных працэсаў і якая выказвае той пункт гледжання, што паходжанне жыцця і працэс эвалюцыі ёсць вынік выпадковасці.

Іншыя публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • Jacob F; Monod J (June 1961). «Genetic regulatory mechanisms in the synthesis of proteins». J Mol Biol. 3: 318-56. PMID 13718526.

Зноскі

  1. а б Jacques Monod // Babelio — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Jacques Lucien Monod // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Fichier des personnes décédées Праверана 4 кастрычніка 2021.
  4. Pas L. v. Genealogics — 2003.
  5. list of professors at Collège de France
  6. Jacques Monod (англ.)
  7. Monod; Jacques Lucien Архівавана 19 кастрычніка 2021. (англ.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]