Жалезаапрацоўчы завод Энгельсберг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Жалезаапрацоўчы завод Энгельсберг*
Engelsberg Ironworks**
Сусветная спадчына ЮНЕСКА

Жалезаапрацоўчы завод Энгельсберг
Краіна Сцяг Швецыі Швецыя
Тып Культурны
Крытэрыі iv
Спасылка 556
Рэгіён*** Еўропа і Паўночная Амерыка
Гісторыя ўключэння
Уключэнне 1993  (17 сесія)
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА»
** Назва ў афіцыйным англ. спісе
*** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА

Жалезаапрацоўчы завод Энгельсберг (шведск.: Engelsbergs bruk) — металургічны завод, размешчаны ў вёсцы Энгельсберг, прыблізна ў 10 км ад горада Фагерста, лен Вестманланд, Швецыя. Гістарычная славутасць, знаходзіцца ў спісе сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Завод быў пабудаваны ў 1681 годзе Перам Ларсанам Юленхекам (16451706) і ў перыяд XVIIXVIII стст. быў адным з найбольш сучасных металургічных заводаў у свеце. Вытворчасць у Швецыі высакаякаснага жалеза зрабіла яе лідарам у гэтай вобласці ў той час.

Ліцейны цэх завода працаваў да 1919 года. Паколькі большасць больш старых заводаў на працягу доўгіх гадоў зусім ці часткова не выкарыстоўваліся, завод Энгельсберг з'яўляецца сёння самым захаваным узорам жалезаапрацоўчых вытворчасцей у Швецыі.

Па рашэнні ЮНЕСКА, у 1993 годзе гэта прадпрыемства было занесена ў спіс Сусветнай спадчыны.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]