Жалезныя Узгоркі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Жалезныя Узгоркі (англ.: Iron Hills, варыянт перакладу — Рудны Краж) — горны хрыбет на поўначы Міжзем'я, размешчаны на паўночны ўсход ад Эрэбара. У гэтых горах, як паведамляе Пунсовая Кніга, было шмат жалеза, але золата ў іх так і не знайшлі, колькі ні шукалі.

Каля 2590 года Трэцяй Эпохі ў гэтыя горы перасяліліся гномы з роду Дурына. Яны пасяліліся там да 2941 года Т. Э., дакладней, да Бітвы Пяці Войскаў, пасля якой Даін II Жалезнастоп, правадыр гномаў з Жалезных Узгоркаў, стаў кіраўніком адроджанага Падгорнага каралеўства. Пасля гэтага ў хроніках Жалезныя Узгоркі больш не згадваюцца.

У Жалезных Узгорках бярэ пачатак рака Карнен.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Tolkien, J.R.R. (1937 [2002]). The Hobbit. Houghton Mifflin. paperback: ISBN 0-618-26030-7