Жалезны трохвугольнік (В’етнам)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Амерыканская аперацыя ў раёне «трохвугольніка».

Жалезны трохвугольнік (англ.: Iron Triangle) — умоўны раён на тэрыторыі Паўднёвага В’етнама падчас В’етнамскай вайны.

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

«Жалезны трохвугольнік» — раён актыўнасці в’етнамскіх партызан, знаходзіўся прыкладна ў 40 км на паўночны захад ад Сайгона. Умоўнымі вяршынямі яго былі вёскі Бенсук, Бенко і Бенкат. Гэтыя вёскі ўтваралі амаль прамавугольны трохвугольнік, гіпатэнуза якога праходзіла прыблізна па рацэ Сайгон (Сонг-Сайгон). Асноўным элементам гэтага партызанскага раёна быў комплекс падземных збудаванняў (Тунэлі Куці), створаны в’етнамскімі партызанамі. Змяшчаўся ён па суседстве з амерыканскай базай Куці. Аб’екты размяшчаліся ў кіламетры адзін ад аднаго. Іх падзялялі каўчукавая плантацыя і рака Сайгон.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

Сістэма тунэляў была пабудавана яшчэ ў час вайны з французамі і значна пашырана ў 1960-х гадах. Па нарматывах кожны селянін, які ўдзельнічаў у пабудове, павінен быў прайсці па меншай меры 3 фута ў дзень, капалі простымі рыдлёўкамі. Зямлю выносілі ў кошыках. Звычайна капалі ў сезон дажджоў. У сваёй фінальнай версіі трохпавярховы падземны комплекс быў абсталяваны нават невялікім кінатэатрам і аперацыйнай. Агульная даўжыня яго тунэляў, па розных ацэнках, ад 75 да 250 кіламетраў. Тунэлі рабіліся не прамымі, а з паваротамі на 60—120 градусаў. Комплекс меў сістэму паветраабмену, у выглядзе маленечкага памеру выведзеных на паверхню трубак, загнутых у розныя бакі, каб пазбегнуць затаплення пры мусонных дажджах, частка з іх наўмысна паварочвалася ў напрамку вятроў, каб забяспечваць астуджэнне.

Значэнне[правіць | правіць зыходнік]

У раёне «жалезнага трохвугольніка» размяшчаўся вялікі комплекс падземных тунэляў, які выкарыстоўваўся партызанамі НФВПВ як тылавая база для правядзення ўзброеных акцый у Сайгоне і яго ваколіцах.

Баявыя дзеянні[правіць | правіць зыходнік]

Да 1965 тэрыторыя ля «жалезнага трохвуголніка» не кантралявалася ўрадавай арміяй Паўднёвага В’етнама. Пасля пачатку поўнамаштабнага ўдзелу ЗША ў В’етнамскай вайне тут з верасня 65-га перыядычна праводзіліся аперацыі, накіраваныя на ліквідацыю пагрозы Сайгону з гэтага раёна. Комплекс тунэляў НФВПВ упершыню быў знойдзены ў ходзе аперацыі «Crimp» (студзень 1966); у далейшым для знішчэння размешчаных у гэтых тунэлях і іншых падземных збудаваннях партызан на тэрыторыі Паўднёвага В’етнама складоў і захопу дакументаў праціўніка ў многіх амерыканскіх падраздзяленнях былі створаны спецыяльныя атрады так званых «тунэльных пацукоў».

Найбольш вядомай аперацыяй у «жалезным трохвугольніку» стала аперацыя «Сідар-Фолс» (студзень 1967), найбуйнейшая наземная аперацыя вайны на той момант, у якой удзельнічала 16 тыс. амерыканскіх салдат і 14 тыс. паўднёвав’етнамскіх. У ходзе яе амерыканскія войскі перамясцілі ўсё насельніцтва кантраляванай НФВПВ вёскі Бенсук у лагер для бежанцаў, а сама вёска была знішчана.

Нягледзячы на маштаб ваенных аперацый супраць яго, «жалезны трохвугольнік» заставаўся апорай партызан на працягу ўсёй вайны. Ён паслужыў базай для падрыхтоўкі шырокамаштабнай атакі на Сайгон у студзені 1968 года.

У сучасны час у комплексе адкрыты турыстычны атракцыён.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]