Жалезны чалавек 2
«Жалезны чалавек 2» (англ.: Iron Man 2) — амерыканскі супергеройскі баявік 2010 года, заснаваны на коміксах выдавецтва «Marvel Comics». Стварэннем карціны займалася кампанія «Marvel Studios», а распаўсюджваннем «Paramount Pictures». Сіквел фільма «Жалезны чалавек», які з’яўляецца 3-й па ліку карцінай кінематаграфічнага сусвету Marvel. Рэжысёрам фільма выступіў Джон Фаўра, а Джасцін Теру быў прызначаны ў якасці сцэнарыста.
Прэм’ера стужкі ў Беларусі адбылася 29 красавіка 2010 года.
Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]
Прайшло паўгады з таго часу, як свет даведаўся, што мільярдэр-вынаходнік Тоні Старк з’яўляецца ўладальнікам унікальнай кібер-броні Жалезнага чалавека. Грамадскасць патрабуе, каб Старк перадаў тэхналогію броні ўраду ЗША, але Тоні не хоча выдаваць яе сакрэты, таму што баіцца, што яна трапіць не ў тыя рукі.
Між тым Іван Ванка — сын рускага вучонага, які калісьці працаваў на фірму Старка, але потым быў звольнены і пазбаўлены ўсяго, мае намер адпомсціць Тоні за беды сваёй сям’і. Для чаго будуе сваю высокатэхналагічную зброю.
Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]
- Аль Пачына разглядаўся на ролю Джасціна Хамера.
- Эмілі Блант павінна была сыграць Чорную ўдаву, але ёй прыйшлося адмовіцца ад гэтай ролі з-за занятасці ў фільме «Падарожжы Гулівера» (2010).
- Гендзі Тартакоўскі рабіў раскадроўкі для экшн-сцэн фільма.
- Роберт Даўні-малодшы рэкамендаваў Джасцін Теру Джону Фаўра ў якасці сцэнарыста фільма.
- Гэта першы сіквел, спрадзюсаваны студыяй Marvel Studios.
- Гэта першы сіквел Джона Фаўра і як рэжысёра, і як акцёра.
- Дон Чыдл змяніў Тэрэнса Говарда ў ролі Роўдзі пасля пагаршэння адносін паміж Тэрэнсам і студыяй Marvel.
- Прут (Мікі Рурк), як ён паказаны ў фільме, уяўляе сабой камбінацыю двух зладзеяў Жалезнага чалавека - Прута і Крымсан Дынама, апранутага ў браню, якая кантралюе электрычнасць.
- Сэмюэл Л. Джэксан, які з’явіўся ў першым фільме ў ролі Ніка Ф’юры, перад здымкамі другой часткі заключыў унікальную здзелку са студыяй Marvel, згодна з якой ён з’явіцца ў дзевяці фільмах у вобразе Ніка.
- Скарлет Ёхансан так моцна хацела выканаць ролю Чорнай ўдавы, што пафарбавала валасы ў руды колер яшчэ да таго, як яе зацвердзілі на гэтую ролю.
- Па словах Дона Чыдла, ён спрабаваў сыграць Роўдзі па-свойму, але ў рэшце рэшт скапіяваў большую частку персанажа з Тэрэнса Говарда.
- Для ролі Чорнай ўдавы Скарлет Ёхансан старанна трэніравалася шэсць тыдняў да здымак і працягвала трэніравацца на працягу шасці месяцаў здымак.
- Сэм Рокуэл, які выканаў ролю Джасціна Хамера, разглядаўся на ролю Тоні Старка ў першай частцы.
- У коміксах Джасцін Хамер - пажылы чалавек, але для фільма яго спецыяльна «амаладзілі», каб лепш адпавядаць ролі суперніка Тоні Старка.[14]
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 http://www.nytimes.com/2010/05/07/movies/07iron.html Праверана 7 мая 2016.
- ↑ 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 http://www.metacritic.com/movie/iron-man-2 Праверана 7 мая 2016.
- ↑ 3,0 3,1 3,2 http://www.imdb.com/title/tt1228705/ Праверана 7 мая 2016.
- ↑ 4,0 4,1 4,2 4,3 IRON MAN 2 AND THE AVENGERS UPDATEIRON MAN 2 AND THE AVENGERS UPDATE: Get the latest news on two of Marvel's next blockbusters! // marvel.com — Marvel Entertainment, 2008. Праверана 26 мая 2016.
- ↑ 5,00 5,01 5,02 5,03 5,04 5,05 5,06 5,07 5,08 5,09 5,10 5,11 5,12 5,13 5,14 https://www.siamzone.com/movie/m/5764 Праверана 7 мая 2016.
- ↑ 6,0 6,1 6,2 6,3 6,4 6,5 6,6 6,7 6,8 6,9 http://www.ofdb.de/film/193398,Iron-Man-2 Праверана 7 мая 2016.
- ↑ 7,0 7,1 http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=136190.html Праверана 7 мая 2016.
- ↑ http://www.adorocinema.com/filmes/filme-136190/ Праверана 7 мая 2016.
- ↑ http://stopklatka.pl/film/iron-man-2 Праверана 7 мая 2016.
- ↑ 10,00 10,01 10,02 10,03 10,04 10,05 10,06 10,07 10,08 10,09 10,10 10,11 10,12 10,13 10,14 10,15 http://www.imdb.com/title/tt1228705/fullcredits Праверана 7 мая 2016.
- ↑ 11,00 11,01 11,02 11,03 11,04 11,05 11,06 11,07 11,08 11,09 11,10 11,11 11,12 11,13 11,14 11,15 11,16 11,17 11,18 11,19 https://www.imdb.com/title/tt1228705/fullcredits Праверана 28 ліпеня 2019.
- ↑ http://www.aveleyman.com/FilmCredit.aspx?FilmID=28521 Праверана 16 мая 2016.
- ↑ http://www.boxofficemojo.com/movies/?page=main&id=ironman2.htm Праверана 16 мая 2016.
- ↑ Интересные факты «Железный человек 2» (2010)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Жалезны чалавек 2 на сайце «Internet Movie Database» (англ.)