Перайсці да зместу

Жалуды (альбом)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Жалуды
Музычная складанка розныя выканаўцы[d]
Дата выпуску 2013
Жанр рэп
Прадзюсар Мікалай Заяц[1]
Мова песень Беларуская
Лэйбл MZ production[2]

«Жалуды» — складанка беларускамоўнай рэп-музыкі, выдадзеная ў 2013 годзе на лэйблах «MZ production» і «Вігма».

Прэзентацыя дыска адбылася 26 лютага 2013 года[3]. На CD сабраныя песні больш дзесятка рэпераў, сярод якіх Vinsent, Вожык, IQ48, Zeman (Чырвоным па Белым), SP Kava (PANaNieba), Міхась Дуброўка, Патрон, MikZa, Meehanik і інш.[4]

23 кастрычніка 2013 года быў прадстаўлены інтэрнэт-дадатак да складанкі[5], у якім прынялі ўдзел беларускія рэперы Макс Корж і група ЛСП[6] з беларускамоўнымі рэп-кампазіцыямі.