Жамчужны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аграгарадок
Жамчужны
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Плошча
  • 2,7888 км²[1]
Вышыня цэнтра
194 м[2]
Насельніцтва
  • 3 600 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 163
Аўтамабільны код
1
СААТА
1204815036
Жамчужны на карце Беларусі ±
Жамчужны (Беларусь)
Жамчужны
Жамчужны (Брэсцкая вобласць)
Жамчужны

Жамчу́жны[3] (трансліт.: Žamčužny, руск.: Жемчужный) — аграгарадок[4] у Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Жамчужненскага сельсавета. Размешчаны за 12 км на захад ад Баранавічаў, на аўтадарозе Новая Мыш — Ваўкавыск. Насельніцтва 3485 жыхароў, 1081 гаспадарка (2005).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Узнік на тэрыторыі Навамышскага сельсавета як жылая зона двух буйнейшых у рэспубліцы сельскагаспадарчых прадпрыемстваў — птушкафабрыкі «Дружба» і свінагадоўчага комплексу «Усходняе». Забудоўваецца паводле генплана 1979 года (БелНДІдзіпрасельбуд, карэкціроўка 1982 года) і праекта забудовы жылой зоны комплексу «Усходняе» (1980, «Белкалгаспраект»). 28 студзеня 1983 года пасёлку бройлернай птушкафабрыкі «Дружба» і міжкалгаснага прадпрыемства па вытворчасці свініны «Усходняе» прысвоена назва Жамчужны[5]. З 18 сакавіка 1985 года цэнтр новаўтворанага Жамчужненскага сельсавета[6].

Забудова[правіць | правіць зыходнік]

Пасёлак вызначаецца кампактнасцю забудовы, высокім узроўнем добраўпарадкаванасці (азеляненне, ізаляванасць жылой зоны ад гаспадарчай, забяспечанасць усімі відамі інжынернага абсталявання). Адна з асноўных кампазіцыйных восей — праспект Будаўнікоў — перасякае пасёлак з поўначы на поўдзень. На захад ад яго ідуць шэсць вуліц (Грыцаўца і інш.).

Жылая зона складаецца з раёна малапавярховай секцыйнай (3—4-павярховыя шматкватэрныя дамы) і сядзібнай забудовы (двухпавярховыя 1—2-кватэрныя жылыя дамы з керамзіта-бетонных панэляў, дамы з маналітнага керамзітабетону, мансардавыя аднакватэрныя дамы драўляна-панэльнай канструкцыі, тры тыпы дамоў з цэглы). У раёне 3—4-павярховай забудовы, пры ўездзе ў пасёлак, фармуецца грамадскі цэнтр. Удалае спалучэнне кантрастных колераў у афарбоўцы дамоў (чырвоны і белы дамоў з цэглы, зялёны і тэракотавы — панэльных, жоўты і чорны — драўляных) стварае выразны сілуэт забудовы. Шырока выкарыстоўваюцца тэрасы, веранды, лоджыі, малыя формы дойлідства, групы дэкаратыўных дрэваў. У будаўніцтвеве ўжываюцца прагрэсіўныя індустрыяльна-паточныя метады.

Акрамя зборных жылых дамоў, у зоне сядзібнай забудовы ўпершыню ў рэспубліцы выкарыстаныя зборныя гаспадарчыя пабудовы, якія разам з гаспадарчымі праездамі вылучаныя ў асобныя комплексы, размешчаныя непадалёку ад кожнага дому. Вуліцы з бульварамі і малымі формамі дойлідства з’яўляюцца адначасова і зонамі адпачынку, кожная з іх адметная сваім аб’ёмна-прасторавым і каляровым вырашэннем. Вытворчая зона размешчаная на паўночны захад і захад ад пасёлку.

Зона адпачынку — сквер са стадыёнам і спартыўнымі пляцоўкамі побач з грамадскім цэнтрам, сквер з малымі формамі дойлідства, які прымыкае да ляснога масіву.

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Працуюць сядзіба выканкама сельсавета, аддзяленне сувязі, Дом культуры (мясцоваму ансамблю песні і танца ў 1986 годзе прысвоена ганаровая назва народнага), сярэдняя школа (у 1972 годзе адкрыты краязнаўчы музей).

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • XX стагоддзе:
    • 1998 год — 3380 жыхароў.
  • XXI стагоддзе:
    • 2005 год — 1081 гаспадарка, 3485 жыхароў.

Зноскі

  1. а б https://map.nca.by
  2. http://www.geonames.org/7009676/zhamchuzhny.html
  3. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  4. Решение Барановичского районного Совета депутатов от 14.03.2008 N 47 «О преобразовании сельских населенных пунктов Барановичского района в агрогородки»
  5. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 28 студзеня 1983 г. № 2681—X Аб найменаванні населеных пунктаў, якія ўзніклі на тэрыторыі Навамышскага сельсавета Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1983, № 4 (1738).
  6. Решение исполнительного комитета Брестского областного Совета народных депутатов от 18 марта 1985 г. № 177 Об изменении в административно-территориальном делении Барановичского района

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]