Жанна Барысаўна Шкурдзюк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Жанна Барысаўна Шкурдзюк
Нараджэнне 1955
Адукацыя
Дзейнасць суддзя
Узнагароды

Жанна Барысаўна Шкурдзюк (1955, Мінск) — беларуская дзяржаўная дзяячка, намеснік Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь (з 2003).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў 1955 годзе ў Мінску. Прафесійную дзейнасць пачала ў 1978 годзе з пасады сакратара судовага пасяджэння суда Кастрычніцкага раёна Мінска.

У 1985 годзе скончыла юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Правазнаўства» і была прызначана суддзёй суда Савецкага раёна Мінска. З 1991 па 2000 год працавала на пасадзе суддзі Мінскага гарадскога суда, пасля чаго была прызначана суддзёй Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь.

23 снежня 2003 года прызначана намеснікам Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь[1]. З’яўляецца старшынёй судовай калегіі па справах інтэлектуальнай уласнасці Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь.

Мае вышэйшы кваліфікацыйны клас (2004).

Ацэнка дзейнасці[правіць | правіць зыходнік]

Пасля фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і жорсткага падаўлення пратэстаў рэжымам Аляксандра Лукашэнкі, у верасні 2020 года трапіла ў санкцыйныя спісы краін Балтыі (Латвія, Літва, Эстонія)[2][3][4]. Змешчаная ў базу грамадскай ініцыятывы «Народны трыбунал» за парушэнне артыкула 392 Крымінальнага кодэкса Беларусі і шматразовыя парушэнні Канстытуцыі Беларусі, Кодэкса аб адміністрацыйных парушэннях, Працэсуальна-выканаўчага кодэкса[5].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі