Жанна Бургундская (каралева Францыі)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Жанна Бургундская
Jeanne de Bourgogne
Жанна Бургундская
Blason Ducs Bourgogne (ancien).svg
Каралева Францыі
1 красавіка 1328 — 12 верасня 1348
Каранацыя: 29 мая 1328
Папярэднік: Жанна д’Эўро
Пераемнік: Бланка Наварская
 
Дзейнасць: палітык
Веравызнанне: хрысціянства
Нараджэнне: 1293(1293)
Смерць: 12 верасня 1348(1348-09-12)
Парыж
Пахаванне:
Дынастыя: Старэйшы Бургундскі дом[d]
Бацька: Роберт II Бургундскі
Маці: Агнэс Французская
Муж: Філіп VI Валуа
Дзеці: сыны: Філіп, Іаан II Добры, Людовік, Людовік, Жан, Філіп
дочкі: Жанна, Марыя, Жанна

Жанна Бургундская «Крываножка» (129312 верасня 1348) — каралева Францыі, дачка Роберта II, герцага Бургундыі і Агнэс Французскай, дачкі караля Францыі Людовіка IX Святога. Жонка Філіпа VI Валуа.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Была заручана (1302) з Філіпам Тарэнцкім, сынам Карла II, караля Неапаля. Аднак у 1313 годзе выйшла замуж за Філіпа Валуа, будучага Філіпа VI Валуа. Каралева Францыі з 1328 года. Адна з першых жонак французскага караля, якой было даверана кіраванне дзяржавай. Філіп VI прысвоіў Жанне паўнамоцтвы аканомкі ў жніўні 1338 года. Разумная і рашучая, Жанна апынуўся здольнай кіраўніцай у час адсутнасці мужа, які ўдзельнічаў у бітвах з Эдуардам Англійскім, прэтэндэнтам на карону Францыі.

Па даручэнні караля ад 17 студзеня 1346 Жанна Бургундская займалася пытаннямі падаткаабкладання на бягучы год. Яна выкарыстоўвала сваю ўладу для пошуку сродкаў на вядзенне ваеннай кампаніі супраць англічан.

Аднак Жанна Бургундская карысталася дрэннай рэпутацыяй: у народзе ёй далі мянушку la male royne boiteuse («Каралева мужчынскага пола») з-за яе непрывабнай знешнасці, і, магчыма, уплыву, які аказваўся ёю на слабахарактарнага караля. Жан Фруасар, П'ер Кашон і аўтар Хронікі чатырох першых Валуа апісвалі Жанну Бургундскую як мсцівую асобу з благім норавам і несправядліва ўскладалі на яе адказнасць за паражэнне Філіпа VI пры Кале. Яе вінавацілі таксама ў замаху на жыццё некалькіх нармандскіх вяльможаў, якія супернічалі з бургундскай партыяй пры французскім двары.

Жанна Бургундская памерла ў Парыжы ў Нельскім гатэлі 12 верасня 1348 года, верагодна, ад чумы, эпідэмія якой ахапіла ў той час Еўропу. Пахавана ў абацтве Сен-Дэні.

З імем Жанны Бургундскай звязана легенда пра каралеву, якая хітрасцю і грашыма з дапамогай слуг заваблівала маладых людзей і пасля ночы кахання загадвала забіваць іх[1]. Па Парыжы папаўзлі чуткі. Муж Філіп Валуа быў вымушаны павезці Жанну з Нельскага палаца ў адзін з бургундскіх замкаў. Вельмі непрывабны партрэт каралевы Жанны стварае і М. Друон у серыі гістарычных раманаў «Праклятыя каралі».

Дзеці[правіць | правіць зыходнік]

  1. Філіп дэ Валуа (1315 — пам. у дзяцінстве);
  2. Жанна дэ Валуа (1317 — пам. у дзяцінстве);
  3. Іаан II Добры (13191364), кароль Францыі (13501364);
  4. Марыя дэ Валуа (13261333);
  5. Луі дэ Валуа (17 студзеня 1328 — пам. у дзяцінстве);
  6. Луі дэ Валуа (8 чэрвеня 1330 — 23 чэрвеня 1330);
  7. Жан дэ Валуа (1333 — пам. у дзяцінстве);
  8. Філіп дэ Валуа (13361375), граф дэ Валуа і 1-ы герцаг Арлеанскі (13441375);
  9. Жанна дэ Валуа (1337 — пам. у дзяцінстве);
  10. сын (1343 — пам. у дзяцінстве).

Зноскі

  1. «… у 1328 г., Філіп VI Валуа перадаў Нельскі палац сваёй жонцы Жанне Бургундскай, празванай Крываножкай. <…> Цалкам верагодна, што менавіта яе меў на ўвазе народны погалас, кажучы пра бургундскую прынцэсу, якую завуць Жаннай, якая часам запрашала да сябе ў пакоі маладога студэнта, праводзіла з ім ноч, а раніцай надзейныя слугі забівалі яго і скідвалі ў Сену, зашыўшы ў мяшок». (Амбелен Р. Драмы и секреты истории. 1306—1643. — М.: Прогресс, 1992, с.65 ISBN 5-01-003032-2)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Allirot, Anne-Hélène, «La male royne boiteuse Jeanne de Bourgogne», in Royautés imaginaires, Actes du colloque de l'Université Paris-X Nanterre, 26-27 septembre 2003, Turnhout, Brépols (à paraître, juin 2005).
  • Cazelles, Raymond, La société politique et la crise de la royauté sous Philippe de Valois, Paris, Librairie d'Argences, 1958.
  • Vallée-Karcher, Aline, «Jeanne de Bourgogne épouse de Philippe VI de Valois: une reine maudite?», Bibliothèque de l'Ecole des Chartes, 138, 1980, p. 94-96.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Біяграфія (фр.)