Жанна дэ Бурбон
Жанна дэ Бурбон | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
фр.: Jeanne de Bourbon | |||||||
![]() Жанна дэ Бурбон. | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Каранацыя | 19 мая 1364, Рэймскі сабор, Рэймс, Францыя | ||||||
Папярэднік | Жанна Авернская | ||||||
Пераемнік | Ізабела Баварская | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
3 лютага 1338[1] |
||||||
Смерць |
6 лютага 1378 (40 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Бурбоны | ||||||
Бацька | П’ер I дэ Бурбон[d] | ||||||
Маці | Ізабела Валуа[d] | ||||||
Муж | Карл V Мудры[2][3] | ||||||
Дзеці | Карл VI Валуа[2], Людовік Арлеанскі[2], Кацярына Валуа[d], Жан Французскі[d] і Ізабэла Валуа[d][4] | ||||||
Веравызнанне | хрысціянства | ||||||
![]() |
Жанна дэ Бурбон (фр.: Jeanne de Bourbon; 3 лютага 1338, Венсен, Валь-дэ-Марн, Францыя — 6 лютага 1378, Парыж, Францыя) — каралева Францыі, дачка П’ера I, герцага дэ Бурбон, і Ізабелы дэ Валуа, дачкі Карла Валуа і Маго дэ Сен-Поль. Жонка Карла V Мудрага.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Жанна дэ Бурбон нарадзілася ў замку Венсен праз два тыдні пасля свайго кузена, будучага караля Францыі, Карла V Мудрага. Абодва дзіцяці былі ахрышчаны ў царкве Мантрэйль у адзін і той жа дзень.
8 красавіка 1350 года Жанна дэ Бурбон узяла шлюб з Карлам Валуа (1338—1380), будучым каралём Францыі Карлам V Мудрым (1364—1380). У 1364 годзе яна стала каралевай Францыі.
У той час, калі Жанна была яшчэ жонкай дафіна, Карл абвясціў пра сваю сувязь з Бетай дэ Касінель. Але пасля свайго ўкаранавання, якое адбылося 19 мая 1364 года, кароль зблізіўся з жонкай. Пасля Карл заўсёды цікавіўся меркаваннем Жанны па любым пытанні.
Жанна дэ Бурбон памерла пры нараджэнні сваёй дачкі Кацярыны. Жан Фруасар гаварыў пра гэту падзею так: «Калі каралева была цяжарная, урачы забаранілі ёй купацца і проціпаказалі ёй ванну. Нягледзячы на іх забарону, яна захацела купацца і адтуль прыйшло зло смерці.»
Пасля смерці Жанны Карл быў вельмі засмучаны. «Яна — маё прыгожае святло і сонца майго каралеўства», — казаў ён. Крысціна Пізанская пісала пра каралеўскую жалобу так: «Кароль быў вельмі сумны пасля скону каралевы; нягледзячы на яго вялікую мужнасць, смерць Жанны прычыніла яму такі вялікі боль і доўжыўся ён так доўга, што ніколі больш людзі не бачылі падобнай жалобы, бо яны кахалі адзін аднаго вялікім каханнем.»
Сям’я і дзеці
[правіць | правіць зыходнік]Муж: (з 8 красавіка 1350) Карл V Мудры (21 студзеня 1338 — 16 верасня 1380), сын караля Францыі Жана II Добрага, і Боны Люксембургскай. Даводзіўся Жанне дэ Бурбон кузенам. З іх 10 дзесяці дзяцей да сталага ўзросту дажылі толькі 2 сына:
- Жанна (1357—1360);
- Жан (1359—1364);
- Бона (1360—1360);
- Жанна (1366—1366);
- Жан (7 чэрвеня 1366 — 21 снежня 1366);
- Карл VI Вар’ят (3 снежня 1368 — 21 кастрычніка 1422), кароль Францыі;
- Марыя (1370—1377);
- Людовік I Арлеанскі (13 сакавіка 1372 — 23 лістапада 1407), герцаг Арлеанскі, заснавальнік Арлеанскай галіны дому дэ Валуа. Яго ўнук узышоў на прастол Францыі пад імем Людовіка XII;
- Ізабела (1373—1378);
- Кацярына (1378—1388).
Зноскі
- ↑ Lundy D. R. Jeanne de Bourbon // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в Kindred Britain
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ Lundy D. R. The Peerage
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- PIERRE I 1342—1356, LOUIS II 1356—1410 (англ.). Foundation for Medieval Genealogy. Праверана 8 студзеня 2012.
- Johanna von Bourbon Königin von Frankreich (ням.). Die Genealogie der Franken und Frankreichs. Архівавана з першакрыніцы 7 мая 2012. Праверана 8 студзеня 2012.