Перайсці да зместу

Жанна д’Арк (фільм, 1999)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Жанна д’АркM:
фр.: Jeanne d'Arc
Постар фільма
Жанры драматычны фільм[1][2][…], гістарычная драма[d], гістарычны фільм[3], ваенны фільм[4][2][…], эпічны фільм[d][5], біяграфічны фільм[6] і medieval film[d]
Рэжысёр
Прадзюсары
Сцэнарысты
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Мастак-пастаноўшчык Hugues Tissandier[d]
Кінакампаніі Gaumont[d] і Columbia Pictures
Працягласць 158 хв.
Бюджэт 85 000 000 $[12]
Зборы 66 976 317 $[12] і 14 276 317 $[12]
Краіна
Мова англійская
Год 27 кастрычніка 1999[13], 12 лістапада 1999[14], 13 студзеня 2000[15] і 28 студзеня 2000[16]
IMDb ID 0151137
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Жанна д’Арк» (англ.: The Messenger: The Story of Joan of Arc) — гістарычная драма рэжысёра Люка Бесона, якая выйшла ў 1999 годзе.

XV стагоддзе, Францыя, ідзе Стогадовая вайна. Краіну выратуе толькі цуд, і ён з’яўляецца ў асобе 19-гадовай дзяўчыны Жанны з Домрэмі. Набожная дзяўчына гуляе ў лесе і бачыць відзеж; вярнуўшыся, яна бачыць, як гарыць родная вёска. Захопнікі гвалцяць і забіваюць яе старэйшую сястру. На споведзі яна кажа святару, што хоча дараваць ім, але не можа. Яна едзе ў Шынон да дафіна Карла, прасіць войска. Дзяўчына атрымлівае атрад воінаў і наносіць шэраг паражэнняў англічанам. Чатыры дні кровапралітных бітваў — і аблога Арлеана знята. Імя Жанны д’Арк ведае кожны, народ уздымае яе на рукі, а салдаты вераць у яе і гатовыя на новыя подзвігі за краіну і веру. Дзякуючы Жанне карануюць Карла VII, але, атрымаўшы сваё, ён, пад уплывам цешчы і набліжаных, адмаўляецца ад яе. Падчас вылазкі з крэпасці перад ёй здрадліва зачыняюць браму, і Жанна трапляе ў палон.

Паказваецца ўнутраная барацьба Жанны. У палоне яе наведвае постаць у чорным, увасабленне Сумлення, якое сваімі довадамі разбівае яе перакананні. Галасы пакідаюць палонніцу. Герцаг Бургундскі прадае яе англічанам. Адбываецца царкоўны «суд», вынік якога вядомы. Пажылы святар (Джон Басуэл) жадае перашкодзіць несправядлівасьці і збіраецца ехаць у Рым да папы Яўгена, але англічане арыштоўваюць яго. Біскуп Кашон задаецца пытаннем — можа быць, Жанна гаворыць праўду. Ён прылюдна зачытвае ёй прысуд вучоных мужоў з Парыжа, якія прызналі яе вінаватай у ерасі, і змушае падпісаць адрачэнне ад сваіх перакананняў, абяцаючы за гэта прабачэнне яе грахоў. Заблытаўшыся, яна згаджаецца. Чалавек у чорным заяўляе, што яна тым самым зраклася ад Госпада, яна спрабуе вырваць дакумент у біскупа, але той сыходзіць. Англічане ўначы адбіраюць у яе адзенне і пакідаюць толькі мужчынскае і паказваюць яе ў гэтым выглядзе Кашону. Кашон разумее, што Жанна зноў захапілася ерассю, і сыходзіць. У выніку Жанна згаджаецца з чалавекам у чорным і просіць яго пра споведзь. Англічане спальваюць яе на плошчы Руана.

  1. 1 2 http://www.imdb.com/title/tt0151137/ Праверана 30 чэрвеня 2016.
  2. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 http://www.dvdsreleasedates.com/movies/3173/The-Messenger:-The-Story-of-Joan-of-Arc-(1999).html Праверана 30 чэрвеня 2016.
  3. http://events.jsonline.com/movies/show/38640-the-messenger
  4. https://www.maxdome.de/johanna-von-orleans-7159034.html
  5. http://www.fandango.com/themessenger:thestoryofjoanofarc_359/movieoverview
  6. http://www.nytimes.com/movies/movie/181099/The-Messenger-The-Story-of-Joan-of-Arc/overview
  7. 1 2 3 4 http://stopklatka.pl/film/joanna-darc-1999 Праверана 30 чэрвеня 2016.
  8. 1 2 3 4 5 https://www.siamzone.com/movie/m/780 Праверана 30 чэрвеня 2016.
  9. http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=67204.html Праверана 30 чэрвеня 2016.
  10. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 http://www.imdb.com/title/tt0151137/fullcredits Праверана 30 чэрвеня 2016.
  11. 1 2 3 4 5 Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
  12. 1 2 3 Box Office Mojo — 1999. Праверана 19 лютага 2023.
  13. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 19 лютага 2023.
  14. http://www.boxofficemojo.com/movies/?id=messenger.htm
  15. http://www.kinokalender.com/film1263_johanna-von-orleans-joan-of-arc.html Праверана 4 лютага 2018.
  16. http://www.sfi.se/sv/svensk-filmdatabas/Item/?itemid=40922&type=MOVIE&iv=Basic