Жаночая ніжняя бялізна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Розныя віды жаночай ніжняй бялізны

Жаночая ніжняя бялізна — інтымная жаночая вопратка, апранаецца на голае цела.

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Першыя спробы стварыць ніжнюю бялізну былі ў Старажытным Егіпце і Грэцыі. Насцёгнавую павязку насілі мужчыны, жанчынам даводзілася прапускаць паміж ног тканіну і мацаваць яе да поясу, што хавала сцёгны. У Старажытным Рыме насілі тунікі, на якую апраналі плашч або тогу. Для складнасці грудзей і сцёгны абмотвалі бінтамі. Жанчыны выкарыстоўвалі скураныя нагрудныя павязкі, якія чымсьці нагадвалі сучасны бюстгальтар. У сярэднія стагоддзі жанчыны насілі ніжнюю кашулю з лёну, бавоўны або поўсці з доўгімі рукавамі - камізу. У эпоху Адраджэння просты крой замяняецца ўскладненым, дадаецца шнуроўка і павялічваецца ступень аздаблення.

З другой паловы XX стагоддзя дэманстрацыя ніжняй бялізны на публіцы становіцца нормай. Ніжняя бялізна носіць эстэтычны характар, пераходзячы ў твор мастацтва. Французскі мадэльер Шанталь Тамас прапанавала канцэпцыю «верхняй ніжняй бялізны» - ніжняя бялізна, як і іншыя віды адзення, стала сродкам самавыяўлення.

Віды[правіць | правіць зыходнік]