Жан-Жак Дэсалін
Жак I фр.: Jeun-Jacques Dessalines гаіц. крэольск.: Janjak I | |||
![]() | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
22 верасня 1804 — 17 кастрычніка 1806 | |||
Каранацыя | 8 кастрычніка 1804 | ||
Папярэднік | пасада заснавана | ||
Пераемнік | пасада скасавана | ||
| |||
1 сакавіка 1804 — 22 верасня 1804 | |||
Папярэднік | пасада заснавана | ||
Пераемнік | пасада скасавана | ||
| |||
30 лістапада 1803 — 31 снежня 1803 | |||
Папярэднік | Данацін-Мары-Жазеф дэ Віміер дэ Рашамбо | ||
Пераемнік | пасада скасавана | ||
Дзейнасць | палітык | ||
Веравызнанне | каталік | ||
Нараджэнне | 20 верасня 1758[1][2] | ||
Смерць | 17 кастрычніка 1806[1][3][2] (48 гадоў)
| ||
Род | Дэсаліны | ||
Жонка | Мары-Клэр Фелісітэ[d] | ||
Дзеці | Сыны: Жак Б'ен-Эмэ, Луі, Альбер Дачка: Марыя-Франсуаза-Селiмена, Селесціна, Жанна-Сафія | ||
Ваенная служба | |||
Званне | генерал | ||
Жан-Жак Дэсалін (фр. Jean-Jacques Dessalines; 20 верасня 1758, Гвінея — 17 кастрычніка 1806, Порт-о-Прэнс, Гаіці) — лідар гаіцянскай рэвалюцыі і першы кіраўнік незалежнай Гаіці. Першапачаткова генерал-губернатар, Дэсалін пазней абвясціў сябе імператарам Жакам I (1804—1806). Лічыцца заснавальнікам Гаіці[4]
Хрышчоны пад імем Жак, спачатку насіў прозвішча свайго першага гаспадара Дзюкло, чыім рабом ён быў, затым быў набыты крэолам па прозвішчы Дэсалін, які прысвоіў яму сваё прозвішча. Дэсалін служыў афіцэрам у французскай арміі, калі калонія супрацьстаяла Іспаніі і Вялікабрытаніі. Пазней стаў камандзірам у паўстанні супраць Францыі. Як асноўны ваенны камандзір першапачатковага лідара рэвалюцыі Тусена-Луверцюра, ён правёў шмат паспяховых кампаній, уключаючы бітву за Крыт-а-П'ярро.
Пасля здрады і захопу Тусена Луверцюра ў 1802 годзе, Дэсалін стаў лідарам рэвалюцыі. Ён перамог французскую армію ў бітве пры форце Верц'ер ў 1803 годзе, апошняй бітве рэвалюцыі. Аб'явіўшы Гаіці незалежнай дзяржавай ў 1804 годзе, Дэсалін быў абраны саветам генералаў заняць пасаду генерал-губернатара. Ён загадаў расправу над белым гаіцянскім насельніцтвам, у выніку чаго у перыяд з лютага па красавік 1804 года загінулі паміж 3000 і 5000 людзей.[5] У верасні 1804 года ён абвясціў сябе імператарам і правіў да 1806 года, калі быў забіты ў выніку змовы.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ 2,0 2,1 Jean-Jacques Dessalines // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Jean-Jacques Dessalines // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Independent Haiti. Праверана 27 лістапада 2006.
- ↑ Philippe R. Girard (2011). The Slaves Who Defeated Napoleon: Toussaint Louverture and the Haitian War of Independence 1801—1804. Tuscaloosa, Alabama: University of Alabama Press. ISBN 978-0-8173-1732-4
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Жан-Жак Дэсалін
- Бiяграфiя Жан-Жака Дэссаліна