Жан-Жак Шуль
| Жан-Жак Шуль | |
|---|---|
| Род дзейнасці | пісьменнік |
| Дата нараджэння | 9 кастрычніка 1941[1][2] (85 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Жонка | Ingrid Caven[d] |
| Узнагароды і прэміі |
Ганкураўская прэмія (2000) |
Жан-Жак Шуль (фр.: Jean-Jacques Schuhl; нар. 9 кастрычніка 1941 г., Марсель) — французскі пісьменнік і драматург, лаўрэат Ганкураўскай прэміі (2000) за раман «Інгрыд Кавен».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Жан-Жак Шуль нарадзіўся 9 кастрычніка 1941 года ў Марселі. Першы свой раман «Роза Пусьер» Жан-Жак Шуль напісаў у 1972 годзе, але гэты раман, як і наступны за ім «Тэлекс № 1», які выйшаў у 1976 годзе, засталіся незаўважанымі чытаючай публікай і літаратурнымі крытыкамі.
У 2000 годзе Жан-Жак Шуль атрымлівае адну з самых прэстыжных літаратурных узнагарод Францыі — Ганкураўскую прэмію за раман «Інгрыд Кавен», які апавядае пра нямецкую актрысу і спявачку, другую жонку пісьменніка, якая раней была музай Іў Сен Ларана і жонкай кінарэжысёра Райнера Фасбіндэра, аднак гэта не біяграфія актрысы.
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #123139031 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 6 мая 2014.
- ↑ Jean-Jacques Schuhl // Discogs — 2000.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #123139031 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 19 снежня 2014.