Жан-Франсуа Лесюёр
Жан-Франсуа Лесюёр Jean-François Lesueur | |
---|---|
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 15 лютага 1760[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 кастрычніка 1837[1][2][…] (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | кампазітар, музыказнавец, музычны педагог |
Жанры | опера |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды | |
![]() |
Жан-Франсуа Лесюёр (фр.: Jean-François Lesueur або Le Sueur), таксама Лесюэр (15 лютага 1760, маёнтак Друка-Плесель каля Абвіля — 6 кастрычніка 1837, Парыж) — французскі кампазітар і музыказнаўца, дырыжор, музычны крытык і музычны педагог, прафесар парыжскай кансерваторыі, аўтар опер і духоўных твораў.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У дзяцінстве быў царкоўным пеўчым спачатку ў Абвіле, затым у Ам’ене. Працаваў харавым дырыжорам у Дыжоне, Ле-Мане і Туры; з 1786 года ўзначальваў капэлу Сабору Парыжскай Божай Маці. З 1793 года прафесар, затым інспектар Нацыянальнага музычнага інстытута (з 1795 — кансерваторыя). У 1790-я гады Лесюёр звярнуўся да опернага жанру. У гады Вялікай французскай рэвалюцыі стварыў шэраг харавых песень і гімнаў для масавых свят, у тым ліку «Песня трыумфаў Французскай рэспублікі». У перыяд консульства Напалеона быў прызначаны прыдворным капельмайстрам. У 1818 годзе вярнуўся ў кансерваторыю. Сярод вучняў — Г. Берліёз, Ш. Гуно, А. Тама і А. Мармантэль. Пахаваны на могілках Пер-Лашэз (участак 11).
Зноскі
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ а б Jean-François Le Sueur // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Jean-Francois Lesueur // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Акадэмія прыгожых мастацтваў — 1816.
- Нарадзіліся 15 лютага
- Нарадзіліся ў 1760 годзе
- Нарадзіліся ў дэпартаменце Сома
- Памерлі 6 кастрычніка
- Памерлі ў 1837 годзе
- Памерлі ў Парыжы
- Пахаваныя на могілках Пер-Лашэз
- Члены Акадэміі прыгожых мастацтваў (Францыя)
- Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Кампазітары Францыі XIX стагоддзя
- Кампазітары XVIII стагоддзя
- Музыказнаўцы Францыі
- Дырыжоры Францыі
- Дырыжоры XIX стагоддзя
- Музычныя педагогі XVIII стагоддзя
- Музычныя педагогі XIX стагоддзя
- Музычныя педагогі Францыі
- Музычныя крытыкі Францыі
- Оперныя кампазітары Францыі XIX стагоддзя