Жан-Франсуа Шампальён
| Жан-Франсуа Шампальён | |
| фр.: Jean-François Champollion | |
| Жан-Франсуа Шампальён. Партрэт працы Леона Канье (1831) (Léon Cogniet 1794 –1880), Луўр, Парыж | |
| Дата нараджэння | 23 снежня 1790[1][2][…] ці 22 снежня 1790[4] |
|---|---|
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 4 сакавіка 1832[1][2][…] (41 год) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Бацька: | Q66305710? |
| Род дзейнасці | егіптолаг |
| Навуковая сфера | гісторыя, лінгвістыка, археалогія, егіпталогія |
| Месца працы | |
| Альма-матар | |
| Навуковы кіраўнік | Antoine Isaac Silvestre de Sacy[d] |
| Вядомыя вучні | Francesco Salvolini[d] і Karl Richard Lepsius[d] |
| Вядомы як | заснавальнік егіпталогіі, які здолеў расшыфраваць егіпецкія іерогліфы |
| Член у | |
| Узнагароды і прэміі | Кавалер тасканскага ордэна Святога Джузэпэ (Святога Іосіфа) |
| | |
Жан-Франсуа Шампальён (фр.: Jean-François Champollion; 23 снежня 1790 — 4 сакавіка 1832) — французскі гісторык-арыенталіст і лінгвіст, заснавальнік егіпталогіі.
Дзякуючы праведзенай ім расшыфроўцы тэксту Разецкага каменя 14 верасня 1822 г. зрабілася магчымым чытанне егіпецкіх іерогліфаў і далейшае развіццё егіпталогіі як навукі.
Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]
Вучыўся ў Школе ўсходніх моў у Калеж дэ Франс (1807—09). 3 1809 выкладаў ва ўніверсітэце Грэнобля (з 1818 прафесар). Быў членам Французскага Геаграфічнага таварыства.
Пасля шматгадовай працы над дэшыфроўкай егіпецкіх іерогліфаў у 1822 прачытаў надпіс на Разецкім камені; распрацаваў прынцыпы дэшыфроўкі і вызначыў паслядоўнасць развіцця егіпецкага іерагліфічнага пісьма (іерагліфічнае, іератычнае, дэматычнае). У 1824—26 вывучаў егіпецкія помнікі ў музеях Італіі, потым працаваў хавальнікам Егіпецкага музея ў Луўры. У 1828—30 кіраваў экспедыцыяй у Егіпет, сабраў і скапіраваў шмат егіпецкіх тэкстаў, помнікаў і выяў. У 1831 узначаліў першую ў свеце кафедру егіпталогіі ў Калеж дэ Франс. Склаў першыя граматыку і слоўнік старажытнаегіпецкай мовы.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Jean-François Champollion- Егіпецкія іерогліфы
- Разецкі камень
- Копцкая мова
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ 2,0 2,1 Jean-François dit Champollion le jeune ou Seghir Champollion // Comité des travaux historiques et scientifiques — 1834. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 3,0 3,1 Jean-François Champollion // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://www.bbc.co.uk/history/historic_figures/champollion_jean.shtml
- ↑ Encyclopædia Britannica
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118746219 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- ↑ https://www.britannica.com/biography/Jean-Francois-Champollion
- ↑ http://www.nytimes.com/1999/08/29/travel/figeac-s-flair-for-the-egyptian.html
- ↑ http://www.bbc.co.uk/pressoffice/pressreleases/stories/2005/10_october/17/egypt_champ.shtml
- ↑ List of professors at Collège de France
- ↑ (unspecified title) Праверана 5 ліпеня 2019.
- ↑ http://www.aibl.fr/membres/academiciens-depuis-1663/article/jean-francois-champollion
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Шампальён Ж. Пра егіпецкі іерагліфічны алфавіт.
- Музей Жан-Франсуа Шампальён ў Фіжаку (фр.)
- «Егіпецкая граматыка» Ж.-Ф. Шампальёна (фр.)
- Champollion J.F. Panthéon égyptien
- Champollion J.F. Lettre à M. Dacier
|
- Асобы
- Постаці навукі паводле алфавіта
- Нарадзіліся 23 снежня
- Нарадзіліся ў 1790 годзе
- Нарадзіліся 22 снежня
- Нарадзіліся ў Францыі
- Памерлі 4 сакавіка
- Памерлі ў 1832 годзе
- Памерлі ў Парыжы
- Пахаваныя на могілках Пер-Лашэз
- Члены Нідэрландскай каралеўскай акадэміі навук
- Члены РАН
- Постаці егіпталогіі
- Постаці мовазнаўства
- Постаці французскага мовазнаўства
- Паліглоты
- Постаці эпіграфікі
- Дэшыфроўка забытых пісьменнасцей
- Постаці французскай гістарыяграфіі