Жан Анры Дзюнан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Жан Дзюнан)
Анры Дзюнан
Henri Dunant
Анры Дзюнан, 1860
Імя пры нараджэнні Jean Henri Dunant
Род дзейнасці прадпрымальнік і грамадскі дзеяч
Дата нараджэння 8 мая 1828(1828-05-08)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 30 кастрычніка 1910(1910-10-30)[1][2][…] (82 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства Сцяг Швейцарыі Швейцарыя
Веравызнанне пратэстанцтва
Бацька Жан Жак Дзюнан
Маці Ганна Антуанэта Каладон
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Order of Glory Order of the Crown (Prussia) ордэн Збавіцеля кавалер ордэна Ганаровага Легіёна Royal Order of Vasa ордэн Святых Маўрыкія і Лазара Ордэн Хрыста Albert Order Friedrich Order Order of the Zähringer Lion Order of Ludwig I
Нобелеўская прэмія міру
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жан Анры́ Дзюна́н (фр.: Jean Henri Dunant; 8 мая 1828 — 30 кастрычніка 1910) — швейцарскі прадпрымальнік і грамадскі дзеяч.

У 1859 годзе ён стаў відавочцам наступстваў бітвы пры Сальферына, калі дзевяць тысяч параненых засталіся паміраць на полі бою. Узрушаны ўбачаным, Дзюнан напісаў кнігу «Успаміны пра бітвў пры Сальферына» і спрабуе стварыць суполку дапамогі параненым. Дзякуючы яго намаганням быў заснаваны Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа і ў 1864 годзе прынятая першая Жэнеўская канвенцыя аб паляпшэнні долі параненых ў сухапутнай вайне. У 1901 разам з Фрэдэрыкам Пасі стаў першым лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ва ўплывовай жэнеўскай кальвінісцкай сям’і. Бацька — Жан-Жак Дзюнан, бізнесмен, член гарадскога савета Жэневы. Маці — Антуанета Дзюнан-Каландон, займалася пераважна свецкім жыццём і дабрачыннасцю. Сям’я прывіла А.Дзюнану цікавасць да сацыяльнай працы.

З 18 гадоў Дзюнан займаецца грамадскімі справамі (Жэнеўскае таварыства давальнікаў падаянняў, YMCA і г.д.). У 21 год кідае вучобу ў Collège Calvin з прычыны кепскіх адзнак, наймаецца на нізавую пасаду ў банк.

З 1856 працуе на французскую аграрна-гандлёвую кампанію ў Алжыры. Спрабуючы вырашыць праблемы з каланіяльнымі ўладамі Дзюнан накіроўваецца на аўдыенцыю да імператара Напалеона ІІІ, які на той момант знаходзіцца ў дзеючай арміі ў Ламбардыі. Там Дзюнан становіцца сведкам крывавай бітвы пры Сальферна. Шакіраваны Дзюнан спрабуе арганізаваць мясцовае насельніцтва для дапамогі параненым, купляе медыцынскія сродкі і матэрыялы. Дамагаецца вызвалення аўстрыйскіх урачоў з французскага палону.

Вярнуўшыся ў Жэневу, Дзюнан піша кнігу пра нядаўнія падзеі і пачынае працы па стварэнні дабрачыннай арганізацыі па дапамозе пацярпелым ад жудасцяў войн. Дзюнан арганізуе міжнароднуюю канферэнцыю 14 краін, за свае грошы размяшчае дэлегатаў.

Апантанасць гуманістычнай дзейнасцю прыводзіць да занядбання бізнеса: алжырская фірма банкруціцца, Дзюнан пераязджае ў Парыж і жыве ў сціплых умовах.

З 1895 у грамадстве зноў прачынаецца ўвага да яго асобы. У 1901 ён становіцца першым узнаароджанным Нобелеўскай прэміяй міру. У наступныя гады атрымлівае іншыя знакі прызнання.

Памёр 30 кастрычніка 1910. Пахаваны ў Цюрыху.

Шанаванне памяці[правіць | правіць зыходнік]

Дзень нараджэння А. Дзюнана, 8 мая — адзначаецца як Міжнародны дзень Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца.

У многіх гарадах свету ўстаноўлены помнікі А.Дзюнану ў знак удзячнасці за праяўленыя ім гуманізм, спачуванне і міласэрнасць.

7 мая 2010, у сотую гадавіну смерці А.Дзюнана напярэдадні дня яго нараджэння, у Мінску на перакрыжаванні вуліц Леніна і Карла Маркса непадалёку ад галоўнага офіса Чырвонага Крыжа ў Беларусі быў адкрыты помнік А.Дзюнану (скульптар А.Купрыянаў, архітэктурная прывязка — ТМ-7, бронза).

Зноскі

  1. а б Henri Dunant // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Schäfer J. Henri Dunant // Ökumenisches Heiligenlexikon — 1998.
  3. Czech National Authority Database Праверана 1 сакавіка 2024.
  4. https://roter-kreis.de/Heiden
  5. https://www.stadt-zuerich.ch/content/dam/stzh/prd/Deutsch/Bevoelkerungsamt/rund-um-den-tod/wissen---faq/prominente-friedh%c3%b6fe/1462-P_FH%20Sihlfeld%20D%20und%20Urnenhain_Prominente.web.pdf Праверана 12 лютага 2023.