Жан Жыро
Жан Жыро | |
---|---|
фр.: Jean Girault | |
![]() | |
Дата нараджэння | 9 мая 1924[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 ліпеня 1982[3][4] (58 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прафесія | кінарэжысёр, сцэнарыст, рэжысёр |
IMDb | ID 0320833 |
![]() |
Жан Жыро (фр.: Jean Girault; 9 мая 1924[1][2][…], Villenauxe-la-Grande[d][3] — 20 ліпеня 1982[3][4], XVI акруга Парыжа[3]) — французскі кінарэжысёр-камедыёграф, сцэнарыст.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Адукацыю атрымаў у Нацыянальнай школе грамадскіх работ. Іграў у аркестры Эдзі Барклая, быў кантрабасістам у Клода Лютэра. У 1946 годзе ўладкаваўся памочнікам рэжысёра Марселя Блістэна. У тым жа годзе зняў два кароткаметражныя фільмы і дакументальны фільм пра Крысціяна-Жака.
З 1951 па 1960 год працаваў у якасці сцэнарыста, у асноўным пісаў для камедыйных фільмаў. У якасці рэжысёра поўнаметражнага фільма дэбютаваў у 1960 годзе са стужкай «Чацвёрка нечаканых нахлебнікаў». У 1962 годзе падчас здымак кінаальманаха «Шчасліўчыкі» пазнаёміўся з камедыйным акцёрам Луі дэ Фюнэсам, у 1963 годзе зняў з ім у галоўнай ролі першы фільм — «Пік-Пік», які атрымаў цёплы прыём крытыкаў. Вяршыняй іх сумеснай працы стала серыя фільмаў пра «Жандарма з Сен-Трапэ», у якой налічваецца шэсць кінакамедый, кожная з якіх стала пракатным хітом. Сярод іншых паспяховых стужак з Луі дэ Фюнэсам — «Вялікія вакацыі», «Узарвіце банк» і «Скупы». Таксама працаваў з Жанам Габэнам, квартэтам Шарло і Дзітэрам Халерфардэнам.
Памёр падчас здымак свайго апошняга фільма пра жандара Крушо «Жандар і дзяўчаты-жандары» 24 ліпеня 1982 года ад туберкулёзу. Пахаваны на могілках Банье.
Фільмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]- (1964) «Жандар з Сен-Трапэ» / Le Gendarme De Saint-Tropez
- (1971) «Джо» / Jo
- (1982) «Жандар і дзяўчаты-жандары» / Le Gendarme et les Gendarmettes