Перайсці да зместу

Жан Кармэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Жан Кармэ
фр.: Jean Carmet[1]
Дата нараджэння 25 красавіка 1920(1920-04-25)[2]
Месца нараджэння
Дата смерці 20 красавіка 1994(1994-04-20)[3][2] (73 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прафесія акцёр, сцэнарыст, тэатральны акцёр, кінаакцёр, тэлеакцёр
Узнагароды
кавалер ордэна Ганаровага Легіёна
IMDb ID 0138405
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жан Габрыэль Эдман Кармэ (фр.: Jean Gabriel Edmond Carmet; 25 красавіка 1920(1920-04-25)[2], Тур[2]20 красавіка 1994(1994-04-20)[3][2], Сеўр[2]) — французскі акцёр.

Намінаваны на прэмію «Сезар» за найлепшую мужчынскую ролю за галоўную ролю ў фільме 1986 года «Міс Мона». Двойчы ён выйграваў прэмію «Сезар» за найлепшую мужчынскую ролю другога плана і быў намінаваны яшчэ двойчы. У лютым 1994 года, каб адзначыць яго 50-годдзе ў кіно, французская кінаіндустрыя ўзнагародзіла яго спецыяльнай прэміяй «Сезар» за выдатныя заслугі ў кінематографе.

Жан Кармэ граў пераважна другарадныя камічныя ролі, валодаў драматычным талентам. У карціне «Суп з капустай» (рэж. Жан Жыро) яму дасталася галоўная роля, у квебекскім фільме «Кот-праныра» — роля галоўнага адмоўнага героя. Да ліку найболей вядомых персанажаў Кармэ належыць няўдачлівы прыяцель галоўнага героя Марыс у дылогіі Іва Рабера «Высокі бландзін у чорным чаравіку» і «Вяртанне высокага бландзіна», а таксама роля Планшэ ў экранізацыі 1961 г. знакамітага рамана Аляксандра Дзюма «Тры мушкецёры».

Мсье Лажуа з вострасацыяльнага фільма французскага рэжысёра Іва Буасэ «Гэта здарылася на свята» (арыгінальная назва карціны «Дзюпон Лажуа»). Роля пасрэднага, абмежаванага абывацеля, апантанага цёмнымі расавымі інстынктамі і юрлівасцю — адна з лепшых у акцёрскай біяграфіі Кармэ.

Ён сыграў у фільмах такіх вядомых рэжысёраў, як Жан Рэнуар, Крысціян-Жак, Луіс Буньюэль, Бертран Бліе і Клод Шаброль. Эпізадычная роля, якую Кармэ сыграў у фільме Арыяны Мнушкінай «Мальер», была выразана пры канчатковым мантажы.

Жан Кармэ памёр ад сардэчнага прыступу.

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. а б в г д е ё ж з Fichier des personnes décédées mirror Праверана 7 лютага 2023.
  3. а б Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 кастрычніка 2015.