Жан Менэ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Жан Менэ
фр.: Jean Baptist Menet
польск.: Jan Chrzciciel Menet
лац.: Joannes Menet
Дата нараджэння 6 сакавіка 1793(1793-03-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 24 чэрвеня 1869(1869-06-24) (76 гадоў)
Месца смерці
Род дзейнасці святар

Жан Батыст Менэ (фр.: Jean Baptist Menet, польск.: Jan Chrzciciel Menet, лац.: Joannes Menet; 6 сакавіка 1793, Віньё, Францыя — 24 чэрвеня 1869, Квебек, Канада — дзеяч каталіцкага касцёла і Ордэна езуітаў, педагог.

Уступіў у Таварыства Ісуса 13 кастрычніка 1815 г. у Пушы, дзе пасля праходзіў выпрабаванні ў навіцыяце. У 1817—1818 гг. вывучаў філасофію ў Полацкай езуіцкай акадэміі, а потым выкладаў у ёй французскую мову і працаваў у полацкім шляхецкім канвікце выхавацелем (1818—1820)[1].

Пасля выгнання езуітаў з Расійскай імперыі (1820) выехаў на Радзіму, дзе скончыў курс тэалогіі і быў высвечаны на ксяндза (1824). З 1832 г. працаваў у Галічыне. Прафесар французскай мовы і этыкі, а таксама кіраўнік школьнага тэатра[2] (1832—1838), французскай мовы і рэлігіі (1844—1845) у Цярнопальскім езуіцкім калегіуме; прафесар гісторыі і царквы ў Новым Сончы (1838—1840)[3]. У 1845 г. пераехаў у Паўночную Амерыку, дзе працаваў у ЗША і Канадзе[4][5].

Зноскі

  1. Catalogs SJ 1774—1829. Russiae.
  2. Załęski, S. Jezuici w Polsce. T. 5, Jezuici w Polsce porozbiorowej 1820—1905. Cz. 2. — Kraków: W.L. Anczyc i sp, 1906. — s. 644, 648, 655.
  3. Catalogs SJ 1829—1853. Austriaciae-Galicianae.
  4. Załęski, S. Jezuici w Polsce. T. 5, Jezuici w Polsce porozbiorowej 1820—1905. Cz. 2. — Kraków: W.L. Anczyc i sp, 1906. — s. 836—837.
  5. Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]