Жан Месаж’е

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Жан Месаж’е
фр.: Jean Messagier
Імя пры нараджэнні фр.: Jean Félicien Emile Messagier
Дата нараджэння 13 ліпеня 1921(1921-07-13)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 10 верасня 1999(1999-09-10)[2][3][…] (78 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці скульптар, мастак, графік, паэт
Вучоба
Мастацкі кірунак кубізм, лірычная абстракцыя[d], ташызм, нуагізм[d] і Ар інфармель
Узнагароды
Commander of the National Order of Merit афіцэр ордэна Мастацтваў і літаратуры кавалер Ордэна Мастацтваў і літаратуры кавалер ордэна Ганаровага Легіёна
Сайт jeanmessagier.com (фр.)

Жан Месаж’е (фр.: Jean Messagier; 13 ліпеня 1920, XVII акруга Парыжа — 10 верасня 1999, Манбельяр) — французскі мастак, скульптар, гравёр і паэт.

Жан Месаж’е правёў сваю першую персанальную выстаўку ў Парыжы ў «Galerie Arc-en-Ciel» у 1947 годзе. З 1945 па 1949 год мастак працаваў пад уплывам творчасці Пабла Пікаса, Андрэ Масона, Паўля Клее і Франсуа Дэснаера (яго прафесар у Вышэйшай нацыянальнай школе мастацтваў у Парыжы). Месаж’е зноў быў прадстаўлены публіцы на выстаўцы, арганізаванай Шарлем Эцьенам у «Galerie de Babylone» у 1952 годзе, пад назвай «La Nouvelle École de Paris» (Новая школа Парыжа). У наступным годзе Месаж’е свядома адышоў ад сваёй экспрэсіянісцкай формы пост-кубізму, і яго натхненне цяпер засяродзілася на творчасці Жана Фатрые і П’ера Таль-Каата.

Жан Месаж’е часта асацыюецца з лірычнай абстракцыяй, ташызмам, нуагізмам і інфармалізмам, хоць сам мастак ніколі не прымаў ніякіх ярлыкоў, і заўсёды адмаўляўся прызнаваць адрозненне паміж абстракцыяй і фігуратыўнасцю. З 1962 года і да года сваёй смерці Жан Месаж’е выстаўляўся ў Францыі і за мяжой, прымаючы ўдзел у некаторых буйных міжнародных выстаўках у якасці прадстаўніка новых напрамкаў французскага жывапісу.

Зноскі

  1. Jean (1920-1999) Messagier
  2. а б Jean Messagier // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Jean Messagier // Kunstindeks Danmark Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.