Жан дэ Бандоль
| Жан дэ Бандоль | |
|---|---|
| | |
| Дата нараджэння | невядома ці 1340 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | невядома ці 1400 |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | мастак |
Жан Бандоль (фр.: Jan Bondol таксама фр.: Jan van Bondol або фр.: Jan Baudolf; каля 1340, Бругэ — каля 1400) — фламандскі жывапісец і мініяцюрыст. У Францыі быў вядомы як Жан дэ Бандоль, Жан дэ Бругэ або Энэкен з Бругэ. Лічыцца першым прадстаўніком старанідэрландскай школы жывапісу.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Бандоль нарадзіўся ў Бругэ. З 1368 па 1381 год працаваў пры двары французскага караля Карла V як мініяцюрыст і мастак-карданьер. Стварыў эскізы для цыкла шпалер (1376—1379) са сцэнамі з Апакаліпсісу для герцага Людовіка Анжуйскага, перапрацаваўшы мініяцюры з рукапісных «Каментароў да Апакаліпсісу» (X стагоддзе) Беатуса з Льебаны. Ілюстраваў Вульгату, паднесеную Карлу V яго камер-юнкерам Жанам дэ Вадэтарам.
Бондоль быў адным з першых мастакоў інтэрнацыянальнай готыкі з яе імкненнем да элегантнасці, любоўнай увагай да дэталяў і імкнення да больш рэалістычнай выявы пейзажа і чалавека.