Жан I (герцаг Латарынгіі)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Жан I, герцаг Латарынгіі)
Jump to navigation Jump to search
Жан I (герцаг Латарынгіі)
фр.: Jean Ier de Lorraine
Effigie Jean Ier de Lorraine.jpg
Blason Lorraine.svg
 
Дзейнасць: феадал
Нараджэнне: люты 1346[1]
  • невядома
Смерць: 23 верасня 1390[1] (44 гады)
Дынастыя: Латарынгскі дом
Бацька: Рауль Храбры[d]
Маці: Марыя дэ Шацільён[d]
Жонка: Сафія Вюртэмбергская[d]
Дзеці: Феры I[d], Карл II[d], Ізабэла Латарынгская[d] і Isabel de Lorraine[d]
Жан I Латарынгскі. Нансі.

Жан I (фр.: Jean Ier de Lorraine; люты 1346 — 23 верасня 1390) — герцаг Латарынгіі з 1346 года, сын Рауля I і Марыі дэ Шацільён.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Жану было 6 месяцаў, калі яго бацька загінуў у бітве пры Крэсі. Да 1353 года рэгентамі пры ім былі яго маці і граф Эберхард II Вюртэмбергскі.

У снежні 1353 года падчас знаходжання ў Латарынгіі імператара Карла IV Люксембургскага Жан прынёс яму амаж за герцагства, а той прызначыў яго «генеральным лейтэнантам імперыі ў Мозельскай вобласці».

У 1356 і 1365 гадах Жан разам з рыцарамі Тэўтонскага ордэна ўдзельнічаў у крыжовых паходах супраць літоўцаў. На боку французскага караля ўдзельнічаў у бітве пры Пуацье (1356), дапамагаў дафіну Карлу здушыць паўстанне парыжан.

У 1364 годзе адправіўся ў Брэтань дапамагчы свайму дзядзьку Карлу дэ Блуа ў яго барацьбе з Жанам IV дэ Манфорам. Вайна за брэтонскую спадчыну скончылася бітвай пры Орэ 29 верасня 1364 года: Карл дэ Блуа быў забіты, Жан Латарынгскі і Бертран Дзюгеклен патрапілі ў палон. Пазней удзельнічаў у вайне за вызваленне французскіх тэрыторый, захопленых англічанамі.

У канцы свайго кіравання зблізіўся з герцагам Бургундыі Філіпам Смелым.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Жан Латарынгскі ў 1361 годзе ажаніўся з Сафіяй Вюртэмбергскай (1343—1369), дачкой графа Эберхарда II і Елізаветы фон Хенеберг. Дзеці:

  • Карл II (1364—1431), герцаг Латарынгіі
  • Феры I (1371—1415), граф Вадэмон
  • Ізабела, з 1381 у шлюбе з Ангеранам VII, сірам дэ Кусі (пам. 1397)

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Cawley C. Medieval Lands: A prosopography of medieval European noble and royal families Праверана 28 студзеня 2016.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]