На дадзены момант не існуе адзінай этымалагічнай канцэпцыі назвы вёскі. Будова слова «Жарабковічы» ўказвае, што, хутчэй за ўсё, гэта назва мае славянскія карані. Па адной з тэорый, яна паходзіць ад дзеяслова«жарабіць», які на мясцовым дыялекце азначае працэс харчавання ската травою на полі. Па другой тэорыі, у вёсцы ў часы панавання на яе землях роду Радзівілаў ажыццяўлялася селекцыяконей для княжацкіх патрэб.
У вёсцы дзейнічае Дом Культуры, на базе якога праходзяць усе асноўныя культурныя мерапрыемствы: канцэрты, моладзевыя дыскатэкі (па суботах увечары), выступленні прамоўцаў, творчыя вечары і г. д. Акрамя гэтага, пры Доме Культуры дзейнічае шэраг гурткоў, як гурток народнай беларускай песні, народнага беларускага танца, тэатральны гурток, гурток развіцця дзіцячай творчасці і іншыя. У Доме Культуры праходзіць пастаянная экспазіцыя прадметаў беларускай народна-побытавай культуры: ручнікоў, сельска- і хатнегаспадарчых прылад і іншых рэчаў, без якіх беларусам мінулых стагоддзяў цяжка было ўявіць сваё жыццё.
Частка культурных (пераважна дзіцячых) мерапрыемстваў адбываецца ў будынках мясцовай школы і дзіцячага садка.
Жарабковіцкі Дом Культуры.
Дошка ў Доме Культуры, якая дае ўяўленне пра творчае жыццё Жарабковічаў.
Пастаянная экспазіцыя прадметаў народна-побытавай культуры ў Жарабковіцкім Доме Культуры.
↑Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
Ёсць край такі [Тэкст] : гістарычна-літаратурная хроніка / рэд.-склад. У. М. Лаўрэнаў. — [Б. м.] : Баранавіцкая ўзбуйненая друкарня, 2003. — 427 с. — ISBN 985-6676-41-X