Жармінскі раён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Жармінскі раён
каз.: Жарма ауданы
Краіна  Казахстан
Статус раён
Уваходзіць у Усходне-Казахстанскую вобласць
Уключае 1 гарадская і 4 пасялковыя адміністрацыі, 17 сельскіх акруг
Адміністрацыйны цэнтр сяло Калбатау
Дата ўтварэння 17 студзеня 1928
Насельніцтва (2016) 41 033[1]
Нацыянальны склад

казахі (91,83%)


рускія (6,10%)[1]
Плошча 22 600 км²
(4-е месца)
Жармінскі раён на карце
Жармінскі раён, карце
Часавы пояс UTC+6
Паштовыя індэксы 070600—070619[2]
Код аўтам. нумароў F, 16
Афіцыйны сайт

Жармінскі раён (каз.: Жарма ауданы) — раён у цэнтры Усходне-Казахстанскай вобласці ў Казахстане. Адміністрацыйны цэнтр раёна — сяло Калбатау.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Раён размешчаны ў цэнтральнай частцы Усходне-Казахстанскай вобласці. Мяжуе на захадзе з Абайскім раёнам, на паўночным-захадзе — з тэрыторыяй горада абласнога падпарадкавання Семей, на паўночным-усходзе — з Уланскім раёнам, на ўсходзе — Какпекцінскім раёнам, на паўднёвым усходзе — з Тарбагатайскім раёнам, на поўдні — з Аягозскім раёнам.

Тэрыторыю раёна перасякаюць: Туркестана-Сібірская чыгуначная магістраль і чыгуначная лінія Шар—Абарона; аўтамагістралі дзяржаўнага значэння Алматы—Рыдэр і Омск—Майкапчагай. Працягласць аўтамабільных дарог раёна складае 1033,5 км.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Джармінскі раён Сяміпалацінскай акругі ўтвораны 17 студзеня 1928 года з Чарскай, частак Колбінскай і Красна-Акцябрскай валасцей Усць-Каменагорскага павета, часткі Какпекцінскай воласці Зайсанскага павета і часткі Луначарскай воласці Сяміпалацінскага павета. Цэнтр — пасёлак пры станцыі Джарма.

17 снежня 1930 года акруговае дзяленне ліквідавана і ўведзена раённае дзяленне, у аснову якога пакладзены ўзбуйненыя раёны — часткі Жана-Семейскага і Усць-Каменагорскага раёнаў далучаны да Джармінскага раёна, цэнтрам раёна зацверджана сяло Георгіеўка.

20 лютага 1932 года ўтворана Усходне-Казахстанская вобласць, у склад якой увайшоў Джармінскі раён з цэнтрам у сяле Георгіеўка.

14 кастрычніка 1939 года Жармінскі (Джармінскі) раён перададзены з Усходне-Казахстанскай вобласці ў склад утворанай Сяміпалацінскай вобласці.

16 кастрычніка 1939 года з складу раёна ў ізноў утвораны Чарскі раён вылучаны 5 сельсаветаў і Чарскі пассавет.

2 студзеня 1963 года ў межах адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы ўтвораны Жармінскі сельскі раён з цэнтрам у сяле Георгіеўка. У яго склад з Чарского раёна перададзены 7 сельсаветаў.

31 снежня 1964 года аб'яднаны Жармінскі сельскі і Чарскі прамысловы раёны з цэнтрам у вёсцы Георгіеўка.

10 сакавіка 1972 года з складу Жармінскага раёна ў ізноў арганізаваны Чарскі раён перададзены 4 сельсаветы і пасёлак Ауэзаў.

3 мая 1997 года Сяміпалацінская вобласць скасавана, Жармінскі раён увайшоў у склад Усходне-Казахстанскай вобласці.

23 мая 1997 года ў склад Жармінскага раёна ўвайшла тэрыторыя скасаванага Чарскага раёна[3].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Нацыянальны склад (на 1 студзеня 2016 года):

Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне[правіць | правіць зыходнік]

Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне раёна: Шарская гарадская адміністрацыя, Ауэзаўская пасялковая адміністрацыя, Жангізтобінская пасялковая адміністрацыя, Жармінская пасялковая адміністрацыя, Суыкбулацкая пасялковая адміністрацыя і 17 сельскіх акруг.

Зноскі

  1. а б Численность населения Республики Казахстан по отдельным этносам на начало 2016 года(недаступная спасылка). Комитет по статистике Министерства национальной экономики Республики Казахстан. Архівавана з першакрыніцы 14 кастрычніка 2017. Праверана 14 ліпеня 2016.
  2. Почтовые индексы Казахстана Архівавана 16 ліпеня 2011.
  3. Жарминский район. Государственный архив Восточно-Казахстанской области. Праверана 14 ліпеня 2016.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]