Жасцёр слабіцельны
Жасцёр слабіцельны | |||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Rhamnus cathartica L. (1753) | |||||||||||||||||
|
Жасцё́р слабіцельны[3], Жасцер паслабляльны[4], Крушына звычайная[5] (Rhámnus cathártica) — від кустоў роду Крушына (Frangula) сямейства Крушынавыя (Rhamnaceae).
Назва[правіць | правіць зыходнік]
Жасцёр слабіцельны, жыстор, жысцёр, жысцёрына[6], крушына[7][8][9], жыстар, жысцяр, жысцярына, засцір, крушына слабячая[10][11][12][13].
Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Батанічная ілюстрацыя з кнігі «Köhler’s Medizinal-Pflanzen», 1887
|
Жасцёр слабіцельны — моцна разгалінаваны куст ці дрэва прыкладна да 8 м вышыні[14], з адтапыранымі галінамі. Кара маладых парасткаў серабрыста-шэрага колеру, пазней становіцца бура-чорнай. Расліну лёгка адрозніць па прамых калючках, у якія ператвараюцца вярхушкі галін[14].
Супраціўнае лісце з хвосцікамі, яйкападобнае або эліптычнае, злёгку завостранае, глянцавітае, з трыма парамі дугападобных бакавых жылак, па краі гародчата-пільчатае[14].
У пазухах лісця размяшчаюцца сабраныя пучкамі па 10-15 у парасоны чатырохчленныя непрыкметныя зелянява-жоўтыя кветкі[14]. Цвіце з мая па чэрвень.
Формула кветкі: і
[15].
Плады
|
З кветак развіваюцца круглявыя плады — ценакарпныя касцянкі — памерам з гарошыну, спачатку зялёныя, потым чорныя. Костачкі выпуклыя са спіннога боку і са слабай гранню з брушной. У адрозненне ад іх костачкі атрутных пладоў блізкароднаснага віду крушыны ломкай (Frangula alnus) плоскавыпуклыя, з храшчавым падвойным «клювікам»[16]. Мякаць плода руда-зялёная, саладкавата-горкая[14].
Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання[правіць | правіць зыходнік]
Жасцёр слабіцельны — расліна не вельмі распаўсюджаная, яна расце як на сонечных сухіх месцах, так і на вільготных глебах ў забалочаных лясах. Сустракаецца па канавах і ля агароджаў, у зарасніках кустоў, на могілках, па лясных узлесках і на балотах[14].
Хімічны склад[правіць | правіць зыходнік]
Ва ўсіх частках расліны (у кары, лісці, пупышках і пладах) крушыны ўтрымліваюцца антрагліказіды, якія абумоўліваюць асноўнае фармакалагічнае дзеянне прэпаратаў з расліны. Асноўнымі антрагліказідамі з’яўляюцца біязіды: глюкафрангулін А (6α-L-рамноза-8β-D-глюказід франгула-эмадзіну), глюкафрангулін У (6α-D-апіяфураназіл-8β-D-глюказід франгула-эмадзіну); маназіды франгулін А і франгулін В.
Прымяненне[правіць | правіць зыходнік]
Лекавая, меданосная, таніданосная, фарбавальная расліна.
У кары і лісці ўтрымліваюцца таніды (да 6 %), прыдатныя для дублення шкур.
Недаспелыя плады жасцёру даюць жоўтую фарбу, саспелыя — смарагдава-зялёную, пераспелыя — пурпурна-чырвоную, свежая кара — ярка-жоўтую, сухая кара — карычневую, чырвоную і чорную.
Меданос. Дае пчолам падтрымліваючы ўзятак пасля галоўных вясновых меданосаў. На вільготных месцах пад полагам лесу нектараноснасць павялічваецца. Мёд жоўты, вадкі, не зацукрываецца[17]. Медадайнасць — да 25 кг/га.
Насенне жасцёру ўтрымлівае 8-12 % тлустага алею, які прыдатны для вытворчасці лакаў і фарбаў.
Выкарыстоўваецца таксама для атрымання драўніны. Драўніна жасцёру цвёрдая, жаўтлявая з чырванаватымі прожылкамі, добра паліруецца, яе можна выкарыстоўваць для дробных вырабаў, дэкаратыўнай фанеры, асабліва цэняцца наплывы.
Жасцёр слабіцельны — дэкаратыўная расліна, цягавітая, хутка размнажаецца, але не рэкамендуецца разводзіць яе зблізку сельскагаспадарчых палёў, паколькі яна з’яўляецца прамежкавым гаспадаром іржаўнага грыбу.
Медыцынскае прымяненне[правіць | правіць зыходнік]
У якасці лекавай сыравіны выкарыстоўваюць сабраныя позняй восенню спелыя і высушаныя плады жасцёра слабіцельнага (лац.: Fructus Rhamni catharticae)[14][16].
Склад рэчываў, якія вызначаюць слабільнае дзеянне, блізкі да рэчываў з кары крушыны ломкай (Frangula alnus). Антрагліказід (антронавы гліказід) — франгуляразід і яго вытворныя глюкафрангулін, эмадзін і франгулін вызначаюць фізіялагічнае дзеянне крушыны. Першасны антрагліказід франгуляразід валодае ванітавым дзеяннем, а акісленыя формы — слабільным.
У народнай медыцыне плады жасцёра выкарыстоўваюць як слабільны[14] і ірвотны сродак, супраць вадзянкі, падагры, пры хранічных хваробах скуры; настоем пладоў на спірце шаруюцца пры рэўматызме. Галіны выкарыстоўваюць пры язве і катарах страўніка, а кару — пры паніжанай кіслотнасці.
У гамеапатыі выкарыстоўваюць эсэнцыю са свежых пладоў. У ветэрынарыі плады і кару выкарыстоўваюць таксама ў якасці слабільнага сродку.
Лісце крушыны ўтрымлівае вялікую колькасць вітаміна С (да 800 мг%) і можа стаць сыравінай для атрымання канцэнтрату.
Збор, перапрацоўка і захоўванне[правіць | правіць зыходнік]
Плады жасцёру збіраюць у перыяд паспявання, зрываючы іх рукамі[14]. Складаюць у вёдры або кошыкі. Сушаць у печах або сушылках пры тэмпературы 50-60, рассцілаючы тонкім пластом на рэшатах або лістах[14]. Сухія плады пакуюць ў мяшкі па 25-50 кг[14]. Захоўваюць у сухіх, добра ветраных памяшканнях. Тэрмін захоўвання чатыры гады.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 110. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Назва Жасцер паслабляльны згодна з Я. П. Шмярко, І. П. Мазан. Лекавыя расліны ў комплексным лячэнні. — Мн: Навука і тэхніка, 1989. — С. 388. — 399 с. — ISBN 5-343-00120-3.
- ↑ Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с. — у крыніцы пад назвай Rhamnus cathartica
- ↑ Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
- ↑ Антонов А. А. О врачебных растениях, дикорастущих в Витебской губернии и употребляемых населением ее в домашней народной медицине. Витебск, 1888
- ↑ Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
- ↑ Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
- ↑ Анненков Н. Ботанический словарь, Спб, 1878
- ↑ З. Верас, Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924
- ↑ Kraskoŭski A. Bielaruskija lekarskija ziolki. Wilnia, 1921
- ↑ Рытов М. В. Русские лекарственные растения. т. I. Петроград, 1918
- ↑ а б в г д е ё ж з і к Митюков А. Д., Налетько Н. Л., Шамрук С. Г. Жостер слабительный (крушина слабительная) // Дикорастущие плоды, ягоды и их применение. — Мн: Ураджай, 1975. — С. 48-50. — 200 с. — 130 000 экз.
- ↑ Барабанов Е. И. Ботаника: учебник для студ. высш. учеб. заведений. — М.: Издат. центр «Академия», 2006. — С. 306. — 448 с. — ISBN 5-7695-2656-4.
- ↑ а б Блинова К. Ф. и др. Ботанико-фармакогностический словарь: Справ. пособие / Под ред. К. Ф. Блиновой, Г. П. Яковлева. — м: Высш. шк., 1990. — С. 188. — ISBN 5-06-000085-0.
- ↑ Абрикосов Х. Н. и др. Крушина // Словарь-справочник пчеловода / Сост. Федосов Н. Ф.. — М.: Сельхозгиз, 1955. — С. 158.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Чахоўскі А. А. Жасцёр // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз. — С. 278—279.
- Д. А. Муравьёва. Фармакогнозия. — М., 1978
- Єлін Ю. Я., Зерова М. Я. , Лушпа В. І., Шабарова С. І. Дари лісів.. — Київ, 1979. — 440 с.
- Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 891. Rhamnus cathartica L. — Жёстер слабительный, или Крушина слабительная // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во научных изданий КМК, Ин-т технологических исследований, 2003. — Т. 2. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 546. — ISBN 9-87317-128-9.
- В. И. Чопик , Л. Г. Дудченко , А. М. Краснова; «Дикорастущие полезные растения Украины » Справочник; Киев, Навукова думка , 1983. (руск.)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Жёстер слабительный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.) (Праверана 6 студзеня 2013)