Жаўрук палявы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Жаўрук палявы
Alauda arvensis 2.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Alauda arvensis (Linnaeus, 1758)

Ахоўны статус
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   178398
NCBI   88112
EOL   916864

Палявы жаваранак, жаўрук палявы (Alauda arvensis) — пеўчая птушка сямейства жаваранкавых.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня цела 17-19 см, размах крылаў 30-36 см. Падоўжаны хвост з белымi крайнiмi рулявымi, на галаве невялiкi чуб. Жыве ў адкрытых месцапражываннях. Спявае ў паветры, вельмі рэдка (прыцемкам) на зямлi, доўгая песня складзеная з трэляў i свiстаў.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Арэал: Еўропа (акрамя Ісландыі, Скандынаўскіх гор і крайняй поўначы), Цэнтральная і Усходняя Азія (на поўдні да Ірана і паўночнай часткі Кітая), Малая Азія, Паўночна-Заходняя Афрыка. На Беларусі адзін з найбольш шматлікіх на гнездаванні, пералётны і транзітна мігрыруючы від. Інтрадуцыраваны ў Канадзе (востраў Ванкувер), Новай Зеландыі, Тасманіі, Аўстраліі і на Гаваях.

Насяляе адкрытыя травяністыя тэрыторыі, стэпы, лесастэпы, тундру, сельгаспасевы, пашы і сухія лугі; аддае перавагу пагоркам (таксама з маладымі лесапасадкамі), выбірае перасушаныя тэрыторыі; сустракаецца таксама на горных лугах. У Арменіі даходзіць да 2700 м над у.м., у Карпатах (Букавіна) — да 2000 м.

Паўночныя і ўсходнія папуляцыі пералётныя, паўднёвыя — аселыя або качуюць. Месцы зімовак часткова ў межах гнездавога арэала, Паўднёвая, Заходняя і Цэнтральная Еўропа, Паўднёвая Афрыка і Паўднёвая Азія.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Гняздо ладзіць на зямлі сярод не вельмі высокай і шчыльнай расліннасці, звычайна добра схаванае. Знешняя частка з крыху падвялых кавалкаў лістоў і сцёблаў травы, якія пераплецены карэньчыкамі, высцілка — з сухой травы з прымессю валосся.

Яйкі

Яйкі (3-5, часам да 7) крыху падоўжаныя з вострым вузейшым канцом. Белавата-зеленаватыя, белавата-шэрыя або карычнева-белыя з дробнымі і вельмі густымі шэра-карычневымі цi аліўкава-карычневымі плямкамі.

Падвіды[правіць | правіць зыходнік]

  • A. a. arvensis — ад Заходняй Еўропы праз цэнтральную і паўночную часткі на ўсход да Урала;
  • A. a. scotica — Ірландыя, Шатландыя, Фарэрскія астравы;
  • A. a. guillelmi — поўнач Партугаліі і паўночны захад Іспаніі;
  • A. a. sierre — цэнтральная і паўднёвая часткі Партугаліі, поўдзень Іспаніі;
  • A. a. cantarella — Паўднёвая Еўропа (ад усходняй Іспаніі да Чырвонага мора, Іран, Паўночная і Усходняя Афрыка;
  • A. a. armenicus — Каўказ, паўночны захад Туркменіі і Ірана. Акрамя гэтых вылучаюць яшчэ 4 падвіды.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000. — 540 с.: іл. ISBN 83-01-13187-X