Лістападныкуст вышынёй да 1,5 м з моцным дравяністым карэнішчам, ад якога даходзяць прамастойныя, пруткападобныя, крыху рабрыстыя ствалы[1]. Лісце чаргаванае, дробнае, з суцэльным краем, цёмна-зялёнае зверху, святлейшае знізу, па краях і на галоўнай жылцы апушанае. Каля асновы лісця маецца пара маленькіх прылісткаў шылападобнай формы. Кветкі ярка-жоўтага колеру, з матыльковым вяночкам, на апушаных кветаносах. Суквецце — гронка. Плод — голы струк чорнага колеру і даўжынёй 15—25[1] мм.
Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Малой і Сярэдняй Азіі, амаль па ўсёй тэрыторыі Еўропы. Расце ў падлесках бярозава-хваёвых і бярозавых лясоў, на ўзлесках, схілах і прагалінах, у стэпах на пясчанай глебе. Святлолюбівая, ценевынослівая расліна. Цвіце ў чэрвені—ліпені[1]. Плады паспяваюць у жніўні—верасні[1].
Дэкаратыўныя і лекавыя расліны. У лекавых мэтах выкарыстоўваюцца наземныя часткі расліны ў якасці мачагоннага, жаўцягоннага, слабільнага і абязбольваючага сродкаў.
З кветак жаўтацезя фарбавальнага здабываюць жоўтую фарбу[1].
Зноскі
↑ абвгдеёЭнцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
↑Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
Прусакова Б. М.Жаўтазель // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 279—280. — 522 с. — 10 000 экз.