Жаўтнэвэ (Львоў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Жаўтнэвэ
Жовтневе
Горад Львоў
Адміністрацыйны раён горада Залізнычны раён
Першае згадванне 1958
Паштовыя індэксы 79052

Жаўтнэвэ[1] (укр.: Жовтневе) — пасёлак сядзібнай забудовы на тэрыторыі мясцовасці Лэвандзіўка ў Залізнычным раёне Львова. Пабудаваны ў канцы 1950-х — пачатку 1960-х гадоў архітэктарамі М. Вендзіловічам, Л. Цімчанка і Г. Шведскім-Вінецкім.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Генплан будаўніцтва пасёлка быў распрацаваны ў 1958 годзе. Для забудовы раёна выкарыстаны найлепшыя конкурсныя праекты аднапавярховых з мансардамі і двухпавярховых блокавых дамоў на дзве кватэры. Дамы мелі плоскія дахі, вуглавыя закругленыя балконы. Прататыпам для стылізацыі сталі архітэктурныя формы «буржуазнай Польшчы». Але гэта было раскрытыкавана і асуджана мастацтвазнаўцамі М. Цапенкам і М. Іванчанкам, таму праект хутка згарнулі.

Паўночная мяжа — вул. Кузнярыўка, паўднёвая — вул. Левандзіўская, заходняя — Левандзіўскі парк, а усходняя мяжа — Левандзіўскае возера. Паблізу пасёлка праходзіць тралейбусны маршрут № 32.

Зноскі