Ладзеніцкі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Ладзеніцкі сельсавет
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Уваходзіць у Навагрудскі раён
Уключае 31 населены пункт
Адміністрацыйны цэнтр аграгарадок Ладзенікі
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Старшыня сельсавета Калядзюк Пётр Мікалаевіч
Кіраўнік спраў Цецерук Наталля Васільеўна
Афіцыйныя мовы беларуская/руская
Насельніцтва (2018) 1 745
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код +375 1597
Код аўтам. нумароў 4
Тэлефоны сельсавета 92192, 92194

Ладзе́ніцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Ладзенікі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Жданавіцкі сельсавет у складзе Навагрудскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Жданавічы. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Ладзенікі, сельсавет перайменаваны ў Ладзеніцкі.[1]. 11 лютага 1972 года Ладзеніцкі сельсавет быў скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Метрапольскага сельсавета, таксама скасаваны хутар Каменка[2].

22 снежня 1986 года ў сувязі з уключэннем вёскі Мітраполь у рысу горада Навагрудак цэнтр Мітрапольскага сельсавета перанесены ў вёску Ладзенікі, а сельсавет перайменаваны ў Ладзеніцкі сельсавет.

13 снежня 2011 года скасаваны хутар Мітраполь[3].

22 жніўня 2017 года да Ладзеніцкага сельсавета далучаны землі плошчай 4753 га і наступныя населеныя пункты: аграгарадок Гарадзечна, вёскі Брацянка, Іспась, Літоўка, Мотча, Сялец, Слабодка, Стары Лес, Сунчыцы, хутары Слухавічы, Эканомія, якія былі выключаны са складу Брольніцкага сельсавета[4].

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Станам на 2017 год у склад сельсавета ўваходзіла 20 населеных пунктаў, пасля рэарганізацыі – 31 населены пункт (01.01.2018 г.). Колькасць насельніцтва ў населеных пунктах сельсавета дадзена згодна з перапісам 2009 г.:

Населены пункт Статус Насельніцтва, 2009[5]
Байкі вёска 38
Брацянка вёска 80*
Ваўканоша вёска 3
Вялікія Лезнявічы вёска 67
Гагарына вёска 49
Гарадзечна аграгарадок 424*
Грабнікі хутар 2
Іспась вёска 16*
Жданавічы вёска 102
Зенеўшчына вёска 13
Католышы вёска 23
Кміцянка вёска 170
Ладзенікі аграгарадок 393
Літоўка вёска 12*
Лоўчыцы вёска 16
Малыя Карнышы вёска 16
Малыя Лезнявічы вёска 35
Мотча вёска 57*
Мількавічы вёска 38
Мукінічы вёска 30
Навасёлкі вёска 10
Слабодка вёска 37*
Негрымава вёска 40
Пуцэвічы вёска 105
Свіры вёска 2
Слухавічы хутар 6*
Стары Лес вёска 41*
Сямкова вёска 54
Сунчыцы вёска 11*
Сялец вёска 100*
Эканомія хутар 5*
* – да 22.08.2017 г. у Брольніцкім с/с

Скасаваныя населеныя пункты:

  • 13 снежня 2011 года хутар Мітраполь.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (20 населеных пунктаў) — 1206 чалавек[6], з іх 86,2 % — беларусы, 6,2 % — палякі, 5,4 % — рускія[7].

Насельніцтва, жыхароў: 1206 (2009 г.)[5], 1080 (2017 г.), 1745 (2018 г.).

Арганізацыі і прадпрыемствы[правіць | правіць зыходнік]

  • ААТ «Гарадзечна».

Гандаль і сфера паслуг[правіць | правіць зыходнік]

  • паштовае аддзяленне сувязі ў аграгарадку Ладзенікі
  • крамы ў аграгарадках Гарадзечна і Ладзенікі, вёсках Жданавічы і Кміцянка
  • комплексна-прыёмны пункт у аграгарадках Гарадзечна і Ладзенікі.

Установы адукацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • дзяржаўная ўстанова адукацыі «Ладзеніцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад–базавая агульнаадукацыйная школа».
  • * дзяржаўная ўстанова адукацыі «Гарадзечненскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад–сярэдняя агульнаадукацыйная школа».

Установы аховы здароўя[правіць | правіць зыходнік]

  • ФАП у аграгарадках Гарадзечна і Ладзенікі, вёсцы Гагарына.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ладзеніцкі сельскі Дом культуры
  • Гарадзечненскі сельскі Дом культуры
  • Ладзеніцкая сельская бібліятэка
  • Гарадзечненская сельская бібліятэка
  • Кміцянская сельская бібліятэка-клуб.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
  3. Решение Новогрудского районного Совета депутатов от 13 декабря 2011 г. № 97 Об упразднении хутора Митрополь (руск.) 
  4. http://kodeksy-by.com/norm_akt/source-Гродненский%20облсовет/type-Решение/272-22.08.2017.htm Решение Гродненский облсовет 272 22.08.2017 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Новогрудского района Гродненской области
  5. 5,0 5,1 Итоговые данные переписи населения Республики Беларусь 2009 года
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Навагрудскі раённы выканаўчы камітэт