Жлобінскі замак

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Жлобінскі замак. Існаваў y 15—17 стагоддзях y г. Жлобін Гомельскай вобласці.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчаўся на правым беразе Дняпра. Складаўся з уласна замка (60 х 50 м) і падзамка (130 х 60 м), размешчанага на 1,5—2 м ніжэй за замкавы дзядзінец. Увесь комплекс узвышаўся на 3—4 м над прырэчнай жылой зонай сярэдневяковага паселішча. Жлобінскі замак быў умацаваны земляным валам і драўлянымі сценамі-гароднямі з вежамі і брамамі.

У ліпені 1654 казакі ўкраінскага гетмана І.Н.Залатарэнкі ўзялі штурмам і спалілі «замок Злобян». Больш познія звесткі пра Жлобінскі замак не выяўлены.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6), С. 435.