Жодзінскае вадасховішча
Выгляд
Жодзінскае | |
---|---|
Каардынаты: 54°05′25,50″ пн. ш. 28°20′26″ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | Смалявіцкі раён, Жодзіна |
Вышыня над узроўнем мора | 163,6 м |
Даўжыня | 3,5 км |
Шырыня | 0,4 км |
Плошча | 1,08 км² |
Аб'ём | 0,0018 км³ |
Найбольшая глыбіня | 3 м |
Плошча вадазбору | 465 км² |
Упадаюць | Пліса |
Выцякаюць | Пліса |
Год напаўнення | 1959 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Жодзінскае — вадасховішча ў Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці, у паўднёвай частцы горада Жодзіна. Створана ў 1959 годзе на рацэ Пліса пры будаўніцтве Смалявіцкай ДРЭС (з 1979 года Жодзінская ЦЭЦ).
Плошча вадасховішча 1,08 км². Даўжыня 3,5 км, найбольшая шырыня 0,4 км. Найбольшая глыбіня 3 м. Ваганні ўзроўню на працягу года 0,2—0,4 м. Аб’ём вады 1,8 млн м³. Сярэдні шматгадовы сцёк 98,2 млн м³. Плошча вадазбору 465 км². Берагавая лінія звілістая. Берагі ўмерана стромкія. На вадасховішчы маюцца астравы. Дно выслана ілам.
Вадасховішча выкарыстоўваецца ў якасці вадаёма-ахаладжальніка Смалявіцкай ДРЭС, у рэкрэацыйных мэтах і рыбагадоўлі.