Перайсці да зместу

Жодзінская ГЭС

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Жодзінская ГЭС
Краіна
Месцазнаходжанне
Вадаём Пліса
Увод у эксплуатацыю 2009
Электрычная магутнасць, МВт 0,3 мегават
Характарыстыкі абсталявання
Тып турбін паў-Каплан з вертыкальным валам
Колькасць і марка турбін 1
Жодзінская ГЭС (Беларусь)
Жодзінская ГЭС

Жодзінская ГЭС — малая гідраэлектрастанцыя на рацэ Пліса ў Жодзіне. Уведзена ў эксплуатацыю ў канцы мая 2009 года[1].

Характарыстыка

[правіць | правіць зыходнік]

Пабудавана на існуючым вадаскідзе, выкарыстоўвае сіфонны падвод вады[2]. Вада на турбіну падаецца з вадасховішча на рацэ Пліса з дапамогай сіфоннага трубаправода, размешчанага пад мастом. Побач з мастом размешчаны будынак электрастанцыі, які мае сталёвую канструкцыю, што дазволіла скараціць выдаткі на ўстаноўку турбіны і будаўніцтва ГЭС[1].

Вызначаная магутнасць — 30 кВт[3]. На міні-ГЭС усталявана адна турбіна паў-Каплан сіфоннага тыпу з вертыкальным валам польскай вытворчасці з выпрацоўкай электрычнасці 178 тыс. кВт*гадзін штогод[4]. Кошт абсталявання — 278 млн. бел. руб., агульны кошт праекту — 985 млн бел. руб.[5].